История: Заходняя Беларусь пад акупацыяй Польшчы, Реферат

Заходняя Беларусь пад акупацыяй Польшчы

Заходняя Беларусь была падзелена польскім урадам на ваяводзтвы: Віленскае, Наваградзкае, Беластоцкае і Палескае, як звычайныя адміністрацыйныя адзінкі Польшчы. Польскі ўрад не прызнаваў беларусаў за асобны народ, лічыў Заходнюю Беларусь адвечнай польскай зямлёй і распачаў антыбеларускую палітыку ўва ўсіх галінах: палітычнай, культурнай і эканамічнай. На рэлігійныя дачыненьні была зьвернена асаблівая ўвага ўраду. "Рымска-каталіцкае веравызнаньне, - паводля польскай канстытуцыі - будучы веравызнаньнем пераважаючай часткі насельніцтва, займае ў дзяржаве пяршынствуючае палажэньне сярод іншых роўнапраўных веравызнаньняў". Належыць адцеміць, што каталіцкая царква на Беларусі мела нацыянальна польскі характар.

Дачыненьні польскіх дзяржаўных дзейнікаў да праваслаўнай царквы, якую яны атрымалі па Расеі на Заходняй Беларусі і Украіне, мелі характар талеранцыі, якая фактычна вылівалася ў форму дыскрымінацыі і варожасьці.

Каб мець разьвязаныя рукі пры полёнізацыйнай акцыі адносна праваслаўнай царквы, адносіны дзяржавы да праваслаўнай царквы ў Польшчы ня былі ўрэгуляваны законам праз увесь час існаваньня Польшчы. У гэтай справе былі выдадзеныя 16 лютага 1922 г. за подпісам тагачаснага Міністра Асьветы і Веравызнаньняў А. Поніковского, і агалошаныя ў Манітары Польскім № 38, гдзе друкуюцца распараджэньні і рэклямы, а не ў Дзёньніку Законаў Рэчыпаспалітай Польскай, „Тымчасовыя прадпісаньні аб адносінах ураду да „Праваслаўнай Царквы ў Польшчы", для пераходнага часу да пары прыняцьця закону нармуючага адносіны Польскай Дзяржавы да Праваслаўнай Царквы, згодна з вымаганьнем арт.115 Канстытуцыі з 17 сакавіка 1921 г. "

У Заходняй Беларусі і Ўкраіне ў паветах суседуючых з Польшчай, на Падляшшы і Холмшчыне ў гадох 1918-1920 праваслаўныя беларусы і ўкраінцы мелі 383 цэрквы. У першых гадох па апанаваньні гэтых земляў праз Польшчу да 1925 г. з гэтага ліку 320 цэркваў былі гвалтам адабраныя ад праваслаўных праз палякаў каталікоў; 150 з іх былі пераробленыя на каталіцка-польскія касьцёлы, хаця тут ніколі ў гістарычнай мінуласьці ня было каталіцкіх касьцёлаў. Частку праваслаўных цэркваў палякі перарабілі на польскія народныя дамы, 111 - запёрлі і трымалі бяз ужытку, а 39 - збурылі. Былі пазбаўлены цэркваў мясцовасьці, маючыя больш за 2000 праваслаўнага жыхарства. Этаты праваслаўных сьвятароў былі адабраныя польскім урадам. На жаданьне веруючых мітрапаліт вызначыў сьвятароў, якіх утрымлівалі самі веруючыя. Дэкрэтам з дня 16 сьнежня 1918 г. урад Пілсудзкага адабраў каля 20,000 гэктараў царкоўнай зямлі з будынкамі; гэтай зямлёй былі надзеленыя польскія вайсковыя асаднікі. У гэту пару былі адабраныя сэмінарскія цэрквы ў Маладэчне і Барунах, пераробленыя на касьцёлы.

Далейшая акцыя адбіраньня праваслаўных цэркваў па ўсей Беларусі была загадзя падрыхтоўваная польскім урадам. Польскія цэнтральныя ўлады выдалі сакрэтнае распараджэньне аб рэгістрацыі Царкоўнай зямлі пры прыходах і манастырох. Упаўнаважаныя зямлямеры павінны былі, раўналежна з гэодэзыйнай працай, дакладна абсьледваць, ці дадзеная царква была раней вуніяцкай. Балыпыня Цэркваў была калісь адабраная ад праваслаўных для вуніятаў, - і такія землі належыла, паводля сакрэтнага распараджэньня, запісваць: „Павуніяцкія землі ў карыстаньні праваслаўнай царквы". У выясьненьні да вышэй пададзенага распараджэньня гаварылася, што на аснове ўмовы польскага ўраду з Ватыканам, першы забавязаўся абнавіць собскасьць Ватыкану на былых вуніяцкіх прыходах.

Ваяводзкія ўрады адчынена праводзілі абсьледваньне цэркваў і паведамлялі прыхаджанаў аб магчымай перадачы цэркваў, з якіх калісь карысталі вуніяты, на собскасьць каталіцкім курыям, з якімі прыдзецца або дамаўляцца, або судзіцца. Адначасна дараджалася праваслаўным прыймаць вунію, і тады справа царквы сама сабой вырашаецца.

Зараз па сканчэньні 1-й Сусьветнай Вайны ў мястэчку Глыбокім аднойчы затрымаўся праездам начальнік Польскай дзяржавы Язэп Пілсудзкі. Палякі там намагаліся тады адабраць найбольшую старавінную царкву сьв. Тройцы. Настаяцель яе, прат. Мікалай Ігнатовіч, з царкоўнымі апякунамі, пераважна старымі сялянамі, наведалі Пілсудзкага і прасілі пакінуць для праваслаўных гэту царкву, бо для каталікоў ужо адабрана некалькі цэркваў у ваколіцы і яны цяпер зусім не патрабавалі больш будынкаў для касьцёлаў у Глыбокім. Пілсудзкі адказаў: „Вы адбіралі сьвятыні ад нас, а цяпер мы варочаем іх сабе назад". Тады апякуны сьцьвердзілі, што царкву сьв. Тройцы будавалі іх праваслаўныя прадзеды ў гадзіны вольныя ад прыгону, а цяпер гэту царкву палякі хочуць адабраць ад іх нашчад-каў. Адзін з сялян сказаў Пілсудзкаму: „Ад вас адбіраліся сьвятыні, бо вы бунтаваліся супроць улады, а мы ня бунтуемся".

Пілсудзкі хутка вырашыў: „Малецеся ў сваей царкве, ніхто ня будзе перашкаджаць вам у гэтым". Запраўды, акцыя адбіраньня царквы была спыненая. Але сярод праваслаўнага духавенства хадзіла чутка, што гэту царкву палякі пакінулі праваслаўным таму, што ў адным з царкоўных будынкаў памясьціўся ўрад староства, карыстаючы з яго бясплатна. Калі-б палякі аддалі царкву каталіком, то староства мусіла-б плаціць высокую арэнду Ватыкану за карыстаньне тым самым будынкам.

Супроць польскай палітыкі, шкоднай для праваслаўнай царквы, выступалі паслы і сэнатары, выбраныя ў польскі сойм і сэнат ад беларускага народу. Выступленьні былі як у сойме, сэнаце, так і перад адмістрацыйнымі ўладамі. Беларускія паслы выступалі салідарна - праваслаўныя і каталікі: Браніслаў Тарашкевіч, Сымон Якавюк, Васіль Рагуля, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Антон Аўсянік, Пётра Мятла, кс. Адам Станкевіч, Фабіян Ярэміч, М. Кахановіч, Валошын і інш.

Дня 14 сьнежня 1922 г. паслы беларускага і ўкраінскага клюбаў падалі сьпешную прапазыцыю ў сойм у справе рэлігійнага ўціску мясцовай польскай улады над сьвятаром і прыхаджанамі Дубінскай Царквы, Бельскага павету, Беластоцкага ваяводзтва, а так сама ў справе зьвязанага з гэтым хабарніцтва. У прапазыцыі гаворыцца аб запячатаньні праваслаўнай царквы ў вёсцы Дубіны, адабраньні царкоўнай зямлі і царкоўнага дому, якія былі аддадзены ў арэнду, праз польскага войта з паліцыей. Для задабрэньня войта прыхаджане гасьцілі яго і вазілі яму дубовае бярвеньне. Аднак войт жадаў яшчэ 300,000 марак. Падобны ўціск праваслаўных беларусаў і ўкраінцаў здараецца ўва ўсіх епархіях Польшчы.

Дня 21 сьнежня 1923 г. паслы беларускага і ўкраінскага клюбаў і ў сойм прапазыцыю ў справе адабраньня гвалтам з паліцэйскім тэррорам і біцьцём праваслаўных прыхаджанаў, царквы ў Жыдомлі, Горадзенскага павету. Царква была аддадзена мясцовым каталіком, быццам яна была сканфіскаванай у 1842 г. былым расейскім урадам. Прыхаджане падалі скаргу аб непраўдзівых дадзеных адносна царквы і прасілі перагледзіць справу, а паслы прасілі вярнуць праваслаўным бяспраўна адабраную царкву, да часу абсьледваньня справы законадаўчымі органамі, і - правесьці сьледзтва ў справе тэррору.

Дня 18 сакавіка 1924 г. паслы беларускага клюбу ўнесьлі ў сойм прапазыцыю ў справе адабраньня польскім урадам ад праваслаўных і перадачы каталіком царквы ў вёсцы Весялусе, Дунілавіцкага павету, Віленскай зямлі, матывуючы беспадстаўнасьць адабраньня і просячы абсьледваць справу праз соймавую камісыю, а тымчасам устрымаць адбіраньне. Аднак царква была адабраная.

Дня 17 чэрвеня 1924 г. беларускі пасол М. Кахановіч і інш. з беларускага клюбу, падалі інтэрпэляцыю да міністраў Нутраных Спраў, Вайсковых, Справядлівасьці, Зямляробства і Дзяржаўных Маемасьцяў Рэлігійных Вызнаньняў і Публічнай Асьветы - у справе адабраньня ўрадм ад Жыровіцкага манастыра царквы „Паднясеньня Крыжа", земляў, будынкаў, а так сама нападаў і пагромаў, ладжаных палякамі каталікамі. Інтэрпэлянты запытвалі, ці ўрад мае намер засьпечыць праваслаўнаму манастыру ў Жыровіцах карыстаньне поўнымі правамі, якія належуць яму на аснове адпаведных артыкулаў Вэрсальскага Трактату і арт. VII Мірнага Трактату ў Рызе, а так сама на аснове абавязваючай Канстытуцыі Польшчы.

Дня 20 чэрвеня 1924 г. паслы беларускага клюбу падалі інтэрпэляцыю Старшыні Рады Міністраў, з якой вынікае, што 21 верасьня 1921 г. ад праваслаўных была адабраная праз урад гвалтам царква ў Новым Двары, Сакольскага павету. Падчас абедні ў царкву ўварваўся паляк паліцыянт у шапцы, з вінтоўкай і тэррорам выгнаў усіх з царквы, якую замкнуў, пасьля чаго яна была хутка разбураная польскімі ўладамі, каб зрабіць зьвярненьне яе назад немагчымым. Соймавая камісыя абсьледвала справу і сьцьвердзіла, што мясцовыя ўлады перавысілі свае кампэтэнцыі, рабілі злоўжываньне над праваслаўнымі, бяспраўна разбурылі царкву; камісыя прыняла рэзалюцыю - адбудаваць праваслаўную царкву ў Новым Двары на кошт скарбу. Аднак, па трох гадох урад ня выканаў пастановы камісыі, таму беларускія паслы інтэрпэлявалі ў справе адбудовы царквы.

На Вялікдзень у 1924 г., падчас урачыстага багаслужэньня ў праваслаўным саборы сьв. Мікалая ў Наваградку, туды ўварваўся Станіслав Ключынскі, паляк каталік, ураднік акруговай паліцыі ў Наваградку. Ён умешваўся ў багаслужэньне, пачынаў дырыгаваць хорам, урываўся ў аўтар, крычэў і авантурнічаў, тузаў за рызы дыяканоў і г. п., аб чым беларускія паслы злажылі інтэрпэляцьпо Міністру Нутраных Справаў дня 10 ліпеня 1924 г.

У сувязі з уводжаньнем новага календара, накіданага гвалтам праваслаўнай царкве ў Польшчы, паліцыя і агульная адміністрацыя самым грубым спосабам зьдзеквалася над рэлігійнымі пачуцьцямі праваслаўных. Праваслаўныя беларусы Скідэльскага прыходу, Го-радзенскага павету, згодна з адвечным звычаем, зьехаліся 24 чэрвеня 1924 г. на сьвята Яна па старому стылю ў сваё мястэчка на багаслужэньне. Як заўсёды, прыехаўшыя здалёк прыхаджане затрымаліся з падводамі на царкоўнай плошчы. Прыбыўшая масова паліцыя загадала ўсім разьяжджацца, бо ў гэты дзень нельга маліцца. Тых сялян, якія спрачаліся з паліцыей супроць бяспраўнага ўчынку, арыштавалі і трымалі па двое сутак, а рэшту разагналі штыхамі. Паслы беларускага клюбу 17 ліпеня 1924 г. інтэрпэлявалі ў гэтай справе ў Міністраў Рэлігійных Спраў і Публічнай Асьветы і - Нутраных Справаў, жадаючы спыненьня ўмешваньня ў нутраныя справы праваслаўнай царквы і пакараньня Скідэльскай паліцыі за бяспраўныя арышты праваслаўных беларусаў.

Хваля прымусовага ўводжаньня новага календара ў праваслаўную царкву, праз польскую адміністрацыю і паліцыю, выклікала па ўсей Беларусі моцны адпор. Сьвятары пайшлі служыць у сьвяты па новаму стылю, але народ не пайшоў у цэрквы, якія былі парожнымі. У сьвяты па старому стылю народ прыбываў масава ў цэрквы, клікаў сьвятара ў царкву, пераважна так: „Вы, бацюшка, маліліся для палякоў, а цяпер хадзіце маліцца для нас". Уводжаньне новага стылю для праваслаўнай царквы было часова ўстрымана. Магчыма, на гэта ўстрыманьне ўплынулі збройныя выступленьні агульнага характару па Заходняй Беларусі і Украіне супроць польскіх уладаў.

Міністэрства Рэлігійных Вызнаньняў і Публічнай Асьветы пастанавіла зачыніць праваслаўны прыход у вёсцы Дубіны, Лосінскае, гміны, павет Бельск Падляшскі. Прыхаджане падалі прозьбу, каб прыход быў пакінены, бо тут маецца каля 4000 праваслаўных у 17 вёсках, прыход тут заўсёды быў штатны, царква знаходзіцца ў цэнтры ваколічных вёсак, даючы добрае спалучэньне, мураваная царква пабудавана прыхаджанамі бяз удзелу скарбу і ніколі ня была каталіцкай, ні вуніяцкай. Паслы беларускага клюбу падалі інтэрпэляцыю ў Міністэрства Рэлігійных Вызнаньняў і Публічнай Асьветы, спасылаючыся на арт.115 канстытуцыі Польшчы, паводля якога цэрквы рэлігійных меншасьцяў кіруюцца сваімі статутамі. Паслы жадалі, каб урад спыніў ліквідацыю праваслаўных прыходаў, як супярэчную з польскім законадаўствам, а так сама - каб пакінуў прыход у в. Дубіны.

Дня 15 кастрычніка 1924 г. у Жыровіцкім манастыры быў арыштаваны архімандрыт Ціхан і гвалтам вывезены ў Нямеччыну. Арыштоўваў яго Слонімскі стараста, які з мноствам паліцыі заяяў усё мястэчка, абкружыў манастыр, запёршы ўсе выхады. На дапамогу паліцыі былі пакліканы вучні мясцовай польскай сельска-гаспадарскай школы. Паліцыя, шпікі і вучні пабілі прыхаджан, якія хацелі разьвітацца з архімандрытам, пабіты быў і архімандрыт. Паслы беларускага клюбу падалі ў сойм дня 4 лістапада 1924 г. сьпешную прапазыцыю, у якой дамагаліся: спыненьня ўмешваньня сьвецкай улады ў справы праваслаўнай царквы, як супярэчнай канстытуцыі; ануляваньня загадаў аб выгнаньні з дзяржавы арxіяпіскапа Тладзі-мера і архімандрыта Ціхана і дазволу ім вярнуцца; пакараньня ворганаў улады, якія пабілі архімандрыта і жыхароў Жыровіц.

Дня 18 сьнежня 1924 г. паслы беларускага клюбу падалі Міністру Рэлігійных Вызваньняў і Публічнай Асьветы інтэрпэляцыю, ў якой пісалі:,, Ня гледзячы на тое, што арт.111, 113 і 115 Канстытуцыі выразна кажуць, што рэлігійныя саюзы кіруюцца самі на аснове собскіх статутаў, што маюць права самастойна весьці свае нутраныя справы, і што ўсе жыхары Рэспублікі маюць права вольнага, як публічнага, так і прыватнага вызнаваньня сваей веры, - польскі урад на кожным кроку прасьледуе праваслаўную царкву. Ня кажучы ўжо аб справе арганізацыі найвышэйшых уладаў праваслаўнай царквы, польскі ўрад дазваляе сабе нават зачыняць праваслаўныя цэрквы, супроць волі насельніцтва.

Гэткім чынам была зачынена царква ў вёсцы Пасынкі, Бельскага павету. Не зважаючы на тое, што прыход у Пасынках лічыць каля 3000 душ, не зважаючы на ўзмоцненыя стараньні мясцовага насельніцтва аб адчыненьні ізноў царквы, польскія ўлады не дазваляюць Царкоўным уладам назначыць духаўніка ў гэту царкву.

Дзеля вышэйпаданага інтэрпэлянты пытаюцца ў Пана Міністра:

1) На якой падставе былі парушаны арт.111, 113 і 115 Канстытуцыі?

2) Ці ён мае намер перастаць рабіць перашкоды назначэньню духоўніка ў праваслаўны прыход у Пасынках?

У вадным з праваслаўных прыходаў пад Вільняй, ксёндз Бабровіч, паляк, тэррорызаваў праваслаўных, забараняючы ім званіць у Царкве. Беларускі пасол у сойм, кс. Адам Станкевіч, інтэрпэляваў У абароне правоў праваслаўных перад адміністрацыйнымі ўладамі, за што на інтэрпэлянта спаў прасьлед польскіх духоўных уладаў.

Дня 23 ліпеня 1924 г. сэнатар Вячаслаў Багдановіч выступаў у сэнаце па справе буджэту Міністэрства Веравызнаньняў і Публічнай Асьветы. Ён сьцьвердзіў, што ў Польшчы няма роўнапраўнасьці веравызнаньняў. Дзяржаўны буджэт для каталіцкага веравызнаньня ў 67 разоў перавышае праваслаўны буджэт, хаця лічбовыя адносіны іх вернікаў выражаюцца, як 3 да 1. Алекай карыстаецца каталіцтва, а праваслаўе талеруецца, як зло паступова зьнішчанае. Для урадавага настаўленьня да праваслаўя характэрным зьяўляецца факт клясыфікацыі яго: дэпартамант веравызнаньняў міністэрства падзелены на 4 аддзелы - каталіцкі, эвангэліцка-лютаранскі, майсееў і аддзел „іншых веравызнаньняў", да якога належуць магамэтане, пагане і праваслаўныя; урад не знайшоў мейсца для праваслаўных сярод хрысьціянскіх веравызнаньняў.

Урад праводзіць палітыку зьмяншэньня колькасьці праваслаўных прыходаў. У першым годзе панаваньня польскай улады адабрана: на Холмшчыне каля 300 цэркваў, у Горадзенскай епархіі каля 100, а да гэтага даходзяць яшчэ Віленшчына, Палесьсе і інш. Адбіраюцца цэрквы, якія ніколі ня былі каталіцкімі, ні вуніяцкімі, як сабор у Лідзе, царква на Сьніпішках у Вільні, царква ў Крывічах, сабор у Беластоку, царква ў Новым Двары, у Васількове, у Сьвяткаве, у Грабаве, Мікалаеўская царква ў Ваўкавыску, царква ў Ялаве, у Самагрубе і шмат іншых. Адбіраньне адбываецца пры ўдзеле і падтрымцы ўраду. Так, у Новым Двары на сьвята нарадзінаў Багародзіцы, падчас багаслужэньня, ў царкву ўварваўся паляк паліцэйскі з мясцовага пастарунку, Аляксандра Боцьковскі, у шапцы на галаве і са стрэльбай на плячы; ён голасна запатрабаваў спыненьня багаслужэньня і апаражненьня царквы, якую ён мае запёрці. Выгнаўшы гвалтам вернікаў з царквы паліцэйскі запёр яе, пасьля чаго царква была пазьней збураная.

Зьневажаючы сьвятыні, выкідаючы з цэркваў абразы, іконастасы, царкоўныя ўстаткаваньні, рызы і інш., - былі адабраныя цэрквы ў Беліцы, Бейніцы, сабор у Лідзе і шмат іншых.

Кафэдральны сабор у Вільні быў адабраны подступам; з падробленымі ключамі была адабраная царква Благавешчаньня і манастыр Марыі там-жа. Царкоўнае ўстаткаваньне там было проста зрабаванае і пазьней прадаванае на рынку. Адзін польскі ксёндз меў адвагу прынесьці на прадажу такія праваслаўныя рэчы ў епархіяльны праваслаўны склад. Пры Вялікай вуліцы ў Вільні былі адабраныя архірэйская царква і дом, якія ніколі ня былі ані каталіцкімі, ані вуніяцкімі. Царкоўнае ўстаткаваньне прапала з цаквы, а ў ей іезуіты зрабілі кінотэатр, які існуе па цяпер.

На зажаленьні праваслаўных урад абяцаў урэгуляваць палажэньне ўсіх веравызнаньняў па арганізацыі ўладаў у дзяржаве. Аднак, цяпер гвалт над праваслаўнай царквой праводзіцца з яшчэ большай сілай. Урад уводзіць у жыцьцё праект зменшаньня праваслаўных прыходаў. Маюць быць зачыненыя прыходы: на Горадзеншчыне некалькі дзесяткаў, у Віленскай епархіі касуецца 53 прыходы, з якіх 20 мае ператварыцца ў філіі. Зачыняюцца моцныя прыходы, як напр. на Віленшчыне: у Кабыльніку - 3,000 прыхаджанаў; У Гануце - 4,000; у Старым Мядзеле - 3,500; у Порплішчы - 3,000; У Латыгалі - 4,500; у Грыгаровічах - 3,000; у Старой Шаркаўшчыне - 3,000; у Княгініне - 3,000 і г. д. У Горадзеншчыне касуюцца прыходы у: Міжрэччы, Падароску, Сьвяціцах, Ляўшове, Белавічах, Пяскох і інш. У Палескай епархіі касуюцца прыходы ў: Руце - 3,600 прыхаджанаў; Морыне - 3, 200; Дэлятычах - 3,000; Лаўрышаве - 3,300; Валяўцы - 3,700; на філіі пераводзяцца прыходы: Паўбераг - 3,800; Райцы - 6,800; Шчорсы 4,500, і нават наваградзкі сабор, за якім лічыцца 6,900 прыхаджанаў. Як відаць, ляўры Мураўёва не даюць супакою польскаму ўраду.

Іншым спосабам аслабленьня праваслаўнай царквы праз урад зьяўляецца агульнае зьмяншэньне царкоўнай маемасьці. Дня 16 сьнежня 1918 г. быў выдадзены дэкрэт, на падставе якога ўрад мае права, са згодай духоўнных уладаў, забіраць царкоўную зямлю для патрэб колёнізацыі і зямельнай рэформы. Зусім бяз згоды царкоўных уладаў зямля ад праваслаўных прыходаў адбіраецца поўнасьцю, або для іх пакідаецца толькі некаторая частка. Каталіцкая царква застаецца незакраненай гэтым мерапрыемствам. На Віленшчыне на 160 прыходаў зямля ўжо адабраная поўнасьцю, ці часткова, ад 69 прыходаў. У іншых епархіях працэнт адабраньня яшчэ большы. Разам з зямлёй адбіраюцца царкоўныя будынкі і будынкі царкоўных школаў, збудаваныя праваслаўнымі, якія аддаюцца для польскіх школаў і прытулкаў, а на беларускія школы ўлады не даюць дазволу, матывуючы адсутнасьцяй памяшчэньняў. У Віленскай епархіі адабрана да цяпер звыш 80 царкоўных будынкаў.

Трэцім спосабам аслабленьня праваслаўя праз урад ёсьць абмяжоўваньне праваслаўных, а перадусім духавенства, у правох і ў справе грамадзянства. На аснове Вэрсальскага Трактату ўсе асобы, пражываючыя на абшары Польшчы ў часе ратыфікацыі трактату, ста-новяцца польскімі грамадзянамі. Аднак, цяпер польскі ўрад стасуе практыку адумысловага прызнаваньня грамадзянства праваслаўнаму духавенству і да цяпер прызнаў яго толькі малой колькасьці духоўных. У Ваўкавыску сьв. Занкавічу, які паходзіць з дзядоў-прадзедаў, пражываўшых на Беларусі, цяпер адабрана грамадзянства і яго маецца дэпартаваць у Расею.

Праваслаўных абмяжоўваецца ў правох усюды. Пры звальняньні службоўцаў пяршынство маюць праваслаўныя. У мінулую зіму звольнена амаль усіх праваслаўных чыгуначнікаў, а так сама і з судовай службы. Патаемны загад дырэкцыі віленскай чыгункі з 22 красавіка б. г. гавора:,, катэгарычна забараняецца прымаць праваслаўных" на працу на чыгункі на ўсход ад лініі Вільня-Лунінец.

Урад аслабляе праваслаўную царкву не дазваляючы, або ўтруд-няючы, навучаньне Закону Божага, матывуючы гэта адсутнасьцяй падручнікаў і няведаньнем сьвятарамі ні польскай, ні беларускай моваў.

У Польшчы існуе 21 каталіцкая духоўная сэмінарыя, якія маюць значную дапамогу з дзяржаўнага буджэту. Праваслаўныя маюць толькі дзьве духоўныя сэмінарыі, якія не маюць ніякай дапамогі ад ураду. Вышэйшай багаслоўскай праваслаўнай школы зусім няма.

Польскі ўрад застасаваў да праваслаўнай царквы нябывалы нутранні прыгнёт, адбіраючы ад царквы нутраную свабоду і перадаючы кіраўніцтва над ей дэпартаманту веравызнаньняў у міністэрсьцьве.

Міністэрства ператварыла духаўнікоў на "дзяржаўных агэнтаў". Урад арыштаваў і пасадзіў у манастырскую вязьніцу, або гвалтам вывяз з дзяржавы япіскапаў, а прымусам накінуў новых япіскапаў. Дачыненьні паміж праваслаўнай царквой і дзяржавай урад акрэсьліў антыкананічнымі і антыканстытуцыйнымі "часовымі прадпісаньнямі". Грамадзкі дзейнік поўнасьцю адсунены ад утляду ў царкоўныя справы. Прыходзкія рады скасаваныя сынодам пад уплывам міністэрства; епархіяльныя рады заступлены антыкананічнымі кансысторыямі. Усе пастановы сынду падлягаюць зацьверджаньню міністэрства. Міністэрства прызначае япіскапаў і кіруе імі, а паліцэйскія кіруюць сьвятарамі па прыходах.

Міністэрства Веравызнаньняў і Публічнай Асьветы дня 30 траўня б. г. прадпісала ўвесьці для праваслаўных новы каляндар, а пры нестасаваньні яго - даносіць у пастарункі паліцыі. Паліцыя распачала пісаньне пратаколаў і пагромы праваслаўных пры цэрквах.

Канчаючы прамову сэн. Багдановіч, згодна рэзалюцыі Камісыі Асьветы і Культуры, дамагаўся:

1) Свабоднага нутранога самаўраду для царквы, скліканьня праваслаўнага сабору, згодна з канонамі;

2) устрыманьня адбіраньня праваслаўных цэркваў і касаваньня прыходаў, да вырашэньня справы законадаўчым шляхам;

3) найхутчэйшага вырашэньня праз урад справы грамадзянства для праваслаўнага духавенства;

4) палагоджаньня праз урад справы падрыхтоўкі праваслаўнага духавенства, арганізуючы праваслаўную акадэмію, ці праваслаўны факультэт пры ўнівэрсытэце і утрыманьне „2-х духоўных сэмінарыяў: аднэй для ўкраінскага насельніцтва, і аднэй для беларускага насельніцтва".

Дня 23 чэрвеня 1925 г. сэнатар В. Багдановіч ізноў выступаў у сэнаце па справе буджэту Міністэрства Веравызнаньняў і Публічнай Асьветы, асьвядчаючы, што будзе галасаваць супроць буджэту. Ён сьцьвердзіў павялічэньне у буджэце сродкаў на праваслаўную цар-кву, аднак гэтыя сродкі пойдуць не на дабро царквы, а для праводжаньня полёнізацыі праз духоўныя школы і праз іерархію. Далей сэнатар крытыкаваў працягваньне кіраваньня царквой праз міністэрства, дэпартацыі іерархаў, насаджваньне іерархаў згодных на нецаркоўную палітыку ўраду, адсуненьне кліру і вернікаў ад асноўных спраў царквы, недапушчаньне да сабору і адкіданьне прынцыпу саборнасьці наагул. Духавенства непрызнаючае аўтакефальнай іерархіі ў Польшчы тэррарызуецца - недаўна арыштаваны ігумэн Лукаш Голад.

Па даўнейшаму адбіраюцца ад праваслаўных цэрквы. Сьвяціцкая царква ў Ваўкавыскім павеце адабрана і запёрта, хаця існуе ад XVII ст., ніколі ня была каталіцкай ні вуніяцкай, мае 2,886 прыхаджанаў, а найбліжэйшая іншая царква - ў адлежнасьці 15 км.

Галдовіцкі прыход, Баранавіцкага павету, мае 3,136 прыхаджанаў, аднак скасаваны, а прыхаджане далучаны да царквы адлежнай на 11 км. за ракой.

Палонкаўскі прыход, Ваўкавыскага пав., царква з 1874 г. мае 2,024 прыхаджанаў, існуе ад XVI ст., аднак зараз скасаваны, як і Байкаўскі прыход, Пружанскага пав., у якім 2,500 прыхаджанаў. Ад Дзятлаўскага прыходу, Ваўкавыскага пав., зямлю ўжо адабралі, а прыход мае быць скасаваны.

Маламажэйкаўскі прыход, Лідзкага пав. прызначаны на скасаваньне, хаця царква там збудаваная ў 1409 г. - найдаўнейшая мураваная царква. Падлягае скасаваньню Паручынскі прыход, у якім больш за 3,000 прыхаджанаў.

Афіцыйная іерархія дала сваю згоду ўраду на скасаваньне названых прыходаў, аднак ад неадпаведных духоўных кіраўнікоў нельга чакаць чагось іншага. Народ-жа масава шле просьбы да ўраду і іерархаў аб адчыненьні сваіх прыходаў.

Характэрнае сьвятло для гэтай акцыі дае справа ліквідацыі прыходу ў Дэлятычах, Наваградзкага павету. Па пераводзе тамашняга сьвятара на іншае месца, урад не даваў дазволу на іншага сьвятара для гэтага прыходу на працягу году. За парадай каталіцкага ксяндза некаторыя прыхаджане зьвярнуліся да вуніяцкага біскупа ў Львове, па чым зараз сюды прыбыў вуніяцкі духаўнік, які забраў царкву і адразу атрымаў ад уладаў дазвол на багаслужэньні; ліцытацыя царкоўнай зямлі была ўстрыманая. Калі ў Дэлятычы прыбыў праваслаўны сьвятар для багаслужэньня, то ўлады ізноў запячаталі царкву. Праваслаўны сьвятар адправіў багаслужэньне ў Падліпскай філіяльнай царкве, пасьля чаго ўлады запячаталі і гэту царкву, а протоерэя, які прыбыў абсьледваць справу на мейсцы, ваявода выдаліў з ваяводзтва.

Прамаўляючы ў сэнаце дня 10 сакавіка 1927 г. сэн.В. Багдановіч высьвятляў абураючы факт збурэньня праваслаўнай царквы ў Новым Двары, Сакольскага павету, ў 1921 г. Па абсьледваньні сэймовай камісыяй у 1923 г. гэта царква мела быць адбудаваная коштам скарбу дзяржавы, аднак яе не дазваляецца адбудаваць нават на кошт прыхаджанаў, а тым часам мясцовы ксёндз канчае руйнаваньне царквы. Найбліжэйшая царква адлеглая на 18 км. і моладзь дзеля гэтага шукае адпачынку ў гарэлцы і ў гульні ў карты. Памёршыя застаюцца без царкоўнага пахаваньня, дзеці бяз хрышчэньня і шмат веруючых бяз сповядзі.

У Сталовічах, Баранавіцкага павету, гдзе ледзь ёсьць 500 каталікоў, на 4,000 праваслаўных, гдзе маецца добры касьцёл, адабралі праваслаўную царкву таму, што яна калісь была вуніяцкай. Таксама адабралі ўсю царкоўную зямлю - 180 дзесянцін, а заместа гэтага праваслаўным прызначана 33 гактары залесянай зямлі, з якой забаронена карыстаць да часу прадажы ўрадам лесу. Прыхаджанаў змушаецца будаваць сабе царкву собскім коштам.

Сэнатар выступаў супроць нэо-вуніі, горача падтрымліванай цэнтральнымі і мясцовымі адміністрацыйнымі ўладамі. У Падароску - Ваўкавыскага пав., у Галамысьлі - Дзісьненскага пав., у Ятвеску, Дэлятычах і многіх іншых прыходах, - праваслаўныя сьвятары, падлягаючы кары сваіх духоўных уладаў, пераходзяць у вунію; паміма супраціву ўсіх прыхаджанаў - цэрквы і ўся маемасьць становяцца собскасьцяй рыма-каталіцкай царквы. Аднак, улады перашкаджаюць варочаць царкоўную маемасьць, калі такі перавернены сьвятар ізноў навяртаецца ў праваслаўе.

Праваслаўныя Антокалю ў Вільні чатыры гады бяз выніку дамагаліся зьвярнуць ім адабраную царкву, бо да іншых ім далёка хадзіць. Пазьней у гэтай царкве распачаліся вуніяцкія багаслужэньні, з перабегшым у вуніяцтва Леснабродзкім.

Уся гэта акцыя полёнізацыі і каталізацыі ідзе на карысьць толькі камунізму, але яна ня зломіць ані рэлігійнай вытрываласьці праваслаўных, ані ўзрастаньня нацыянальнай сьведамасьці беларусаў.

У сваей прамове ў сэнаце дня 9 сакавіка 1929 г. сэн. Багдановіч сьцьвердзіў, што з "адабраных праваслаўным больш за 1,000 цэркваў, каля 600 стаяць запёртымі. Паміма прозьбаў праваслаўных аб дазвол на рэмонт, нават на собскі кошт, па сягоньня гэтыя цэрквы стаяць парожныя, занядбаныя, з выбітымі вокнамі, з падзюраўленымі стрэхамі і сваім жахлівым выглядам сьведчуць. Аб чым, Спадары? Можа аб тэй заходняй культуры, якой Спадары так ганарыцёся?"

Сабор у Беластоку, збудаваны за народныя ахвяры, не дазваляецца закончыць і натура нішчыць будынак; ужо бярозы і рабіны з чырвонымі ягадамі вырасьлі на ягонай страсе; гэта сымбаль - заўсёды вырасьце штось чырвонае там, гдзе зьневажаецца рэлігія.

заходняя беларусь акупацыя польшча

"Польскі ўрад змагаецца з намі, як з нацыянальнай мяншынёй, усімі сродкамі, нават пры дапамозе рэлігіі", гаварыў сэнатар. Таму урад нэгатыўна адносіцца да вуніі ў Галіцыі, гдзе яна стала нацыянальнай украінскай рэлігіяй, а ўводзіць „нэо-вунію", для змаганьня з праваслаўем, маючым ня польскі характар. Нават калі ў каталіцкай царкве зьяўляюцца праявы нацыянальных мяншыняў, то ўрад змагаецца з імі, як аб гэтым сьведчыць суд над кс. Гадлеўскім.

Адбіраньне цэркваў ад праваслаўных працягваецца. У Маламажэйкаве, Лідзкага павету, была адабраная царква, званая „Мураванкай", бо была першай мураванай царквой, збудаванай у 1407 г., задоўга да зьяўленьня вуніі. Гэта царква мае вялікую рэлігійную і гістарычную каштоўнасьць. Адабраў яе Лідзкі стараста, які прывёз мяйсцовага благачыннага да „Мураванкі", пры якой ужо былі прадстаўнікі каталіцкай царквы, загадаў благачыннаму паквітаваць атрыманьне царкоўных рэчаў, пасьля чаго абразы былі вынесеныя з царквы, іконастас паламаны, а царкву перарабілі на касьцёл.

У буджэце сёлета прадбачана для праваслаўнай царквы 2,046,950 злотых, а на аснове прапарцыянальнасьці павінна быць 4 мільёны зл. Аднак, з прыйманых буджэтаў праваслаўнай царквы міністэрства пастаянна абцінае. Да 1926 г. такім чынам абрэзана за папярэднія гады каля 1,000,000 зл., а за 1927 г. абрэзана 500,000 зл. Каталіцкі ксёндз мае ў год 1,350 зл., а праваслаўны сьвятар толькі 430 зл.

Народных беларускіх школаў цяпер зусім няма - „хай імі пахваліцца п. Міністар Залескі ў Жэнэве".

3 чатырох існаваўшых беларускіх гімназыяў 2 атрымалі правы дзяржаўнай матуры, аданак 2 іншыя зьліквідаваныя ўрадам. Фактычна гэтымі школамі кіруюць ня школьныя ўлады, а аддзелы палітычнай бясьпекі.

Прамаўляючы ў сэнаце дня 12 сакавіка 1930 г. сэн. Багдановіч сьцьвердзіў, што з бегам часу зьмяняюцца прозьвішчы міністраў веравызнаньняў, назвы адабраных ці разабраных цэркваў, але сутнасьць справаў застаецца тэй самай, што была папярэдня. Па сутнасьці аўтакефальная Праваслаўная Царква ў Польшчы ня існуе; яна поўнасьцю падпарадкаваная дэпартаманту веравызнаньняў, а міністар веравызнаньняў ёсьць і юрыдычнай і кананічнай галавой гэтай царквы, бо ён кіруе ня толькі нутранымі справамі царквы, але нават папраўляе кананічныя асновы сабору.

Акцыя адбіраньня цэркваў пры помачы ашуканчых спосабаў трывае. Так, у Мазольскую праваслаўную царкву, Ваўкавыскага павету, на Горадзеншчыне, прыбыў каталіцкі ксёндз Кардэль і прасіў царкоўнага старасту аб наведаньні царквы. Увайшоўшы ў царкву ён заявіў, што ад цяпер царква будзе каталіцкай, паклікаў сваіх вернікаў і распачаў ламаньне іконастасу і царкоўнага устаткаваньня. Усе зажаленьні да ўладаў засталіся бяз выніку.

У 1924 г. у Беразьвечы. каля Глыбокага, палякі адабралі ад праваслаўных царкву ап. Пётры і Паўла і манастыр, выдаліўшы манашак, якія пераехалі ў Вільню на Новы Сьвет. У манастырскіх будынках былі зроблены казармы для войска, а царква стаяла замкнёнай; яна была аддадзена каталіцкай царкве і ў ей адбываліся каталіцкія багаслужэнькі два разы ў год.

У 1930 г. у Глыбокім каталіцкі ксёндз адабраў частку мяшанага праваслаўна-каталіцкага могільніка з царквой, абгарадзіў яго і забараніў праваслаўным хаваць на ім нябожчыкаў. Царкву палякі перарабілі на касьцёл, які стаяў парожні. Многія праваслаўныя мелі сямейныя могілкі на гэтьш могільніку і хацелі далейшых сваякоў хаваць разам з раней памёршымі, аднак цяпер ня было на гэта легальнай магчымасьці. Многія такія праваслаўныя служылі паніхіду па нябожчыку ў царкве ўдзень, а ўначы труну з нябожчыкам тайна пераносілі праз плот на забаронены могільнік і хавалі пры раней пахаваных сваякох.

Палякі стасавалі ўсякія хітрыкі для зачэпкі пры адбіраньні праваслаўных цэркваў. У 1933 г. у Мыто, Лідзкага павету, пры царкве за агароджай быў пахаваны нябожчык няведамага веравызнаньня. Мясцовыя палякі зараз-жа паставілі на магіле каталіцкі крыж. Настаяцель сьв.Н. Пыск замяніў каталіцкі крыж на праваслаўны, за што меў вялікія няпрыемнасьці ад польскай агульнай адміністрацыі.

Польшча атрымала ў спадку па Расеі праваслаўную царкву поўнасьцю зрусыфікаванай. Духавенства ад іерархаў да прыходзкіх настаяцеляў было расейскім, калі ня ўсё па паходжаньню, то амаль усё - паводля нацыянальнага ўзгадаваньня і поглядаў. Гэтае духавенства мала мела супольнага з беларускім народам, але яно мела моцную тэндэнцыю захоўваць сувязь з расейскімі дзейнікамі, як царкоўнымі, так і нацыянальна-палітычнымі, што супярэчыла вымогам польскай дзяржаўнасьці. Польскі ўрад патрабаваў праваслаўнай царквы ў Полынчы незалежнай ад Расейскай Царквы і вымагаў арганізацыі Праваслаўнай Аўтакефальнай Царквы ў Польшчы. Расейскія недзялімаўцы сярод праваслаўнага духавенства ставілі гэтаму моцны супраціў, пасоўваючыся да забойства мітрапаліта Варшаўскага, Юрыя Ярашэвіча ў 1923 г., які пагадзіўся з польскімі патрабаваньнямі і распачаў арганізацыю аўтакефаліі. Праваслаўнымі ў Польшчы былі беларусы і ўкраінцы, з дробнай часткай расейцаў, пераважна эмігрантаў. Беларусы і ўкраінцы выступілі супроць умешваньня польскіх дзяржаўных дзейнікаў у справы праваслаўнай царквы, выходзячы са свайго нацыянальнага пункту гледжаньня. Яны дамагаліся скліканьня агульнага праваслаўнага сабору, які павінен быў вырашыць арганізацыйныя асновы і кірунак дзейнасьці царквы, згодна з патрэбамі праваслаўных беларусоў і ўкраінцаў. Аднак, польскі ўрад не пагаджаўся на такое вырашэньне, а ішоў у кірунку ператварэньня праваслаўнай царквы ў прыладу сваей палітыкі. Характэрнымі для гэтай пары зьяўляюцца выступленьні беларускіх і ўкраінскіх паслоў у сойме. Дня 14 сьнежня 1922 г. паслы беларускага і ўкраінскага клюбаў унесьлі ў сойм сьпешную прапанову ў справе ўмешваньня сьвецкай польскай улады ў праваслаўнае царкоўнае жыцьцё; паслы дамагаліся выпушчэньня на волю арыштаваных: архіяпіскапа Літоўскага і Віленскага Элефэрыя, япіскапа Пінскага і Наваградзкага Панцялеймана і павароту назад вывезенага палякамі за мяжу япіскапа Бельскага Сяргея. Пазьней паслы пратэставалі супроць прымусовага высяленьня арх. Элефэрыя за межы Польшчы.

Дня 19 студзеня 1923 г. паслы беларускага і ўкраінскага клюбаў падалі сойму сьпешную прапанову ў справе прымусовага выдаленьня з Горадні, а так сама зьняволеньня ў манастыры на Валыні праваслаўнага япіскала, Ўладзімера.

У сьпешнай прапанове з дня 6 лютага 1923 г. паслы беларускага і ўкраінскага клюбаў факт забойства праваслаўнага мітрапаліта Варшаўскага Юрыя праз архімандрыта Смарагда, наміната Слуцкага, адносяць на рахунак антыканстытуцыйнай палітыкі польскага ўраду з яго адносінамі да праваслаўнай царквы і дамагаюцца дазволу на скліканьне Праваслаўнага Царкоўнага Сабору, для урэгуляваньня спраў праваслаўнай царквы ў межах дзяржавы.

Але польскі ўрад праводзіў сваю палітыку ў галіне праваслаўнай царквы надалей і дабіўся ад Канстантынопальскага патрыярха прызнаньня для яе аўтакефаліі. Царква атрымала назоў: "Праваслаўная Аўтакефальная Царква ў Польшчы". У сваім Томосе з дня 13 ліста-пада 1924 г. Канстантынопальскі патрыярх Грыгор VII пісаў: "Першае аддзяленьне Кіеўскай мітраполіі ды Мітраполіяў Літвы і Польшчы, а так сама далучэньне іх да Сьвятой Маскоўскай Царквы адбылося, аднак, не паводля звычайных кананічных прадпісаньняў". Такім чынам Канстантынопальскі патрыярх сьцьвердзіў, што праваслаўныя беларусы былі далучаны расейцамі некананічна да Маскоўскай царквы, якая не зьяўляецца Царквой-Маткай для Праваслаўнай Беларускай Царквы.

Ня склікаючы праваслаўнага царкоўнага сабору, сам сабор япіскапаў, пры ўдзеле некаторых прадстаўнікоў духавенства ў Польшчы прыняў аўтакефалію, пасьля чаго яна была ўрачыста абвешчана ў Варшаве ў верасьні 1925 г. у прысутнасьці прадстаўнікоў Канстантынопальскага і Румынскага патрыярхаў. Аўтакефалію Праваслаўнай Царквы ў Польшчы прынялі да ведама і прызналі ўсе іншыя аўтакефальныя праваслаўныя цэрквы, за выняткам Маскоўскай.

Аўтакефальная Праваслаўная Царква ў Польшчы складалася з пяці епархіяў: Варшаўска-Холмскай, Валынскай, Палескай, Горадзен-скай і Віленскай. Тры апошнія епархіі, паводля складу свайго насельніцтва, былі амаль цалком беларускімі. Толькі ў большых гарадох, пры некалькіх прыходах, згуртаваліся рэшткі былых расейскіх ураднікаў і эмігрантаў. Цэнтральная адміністрацыя мітраполіі ў Варшаве, епархіяльныя кансысторыі, Праваслаўная Духоўная Сэмінарыя ў Вільні - былі поўнасьцю апанаваныя расейцамі, якія былі варожымі да нацыянальнай беларускай справы. Калі польскі ўрад забараніў ужываньне расейскай мовы ў царкоўным справаводзтве і пропаведзі, то расейскае духавенства і царкоўнае кіраўніцтва не захацела карыстацца мовай сваіх вернікаў - беларускай, а пачало ўводзіць польскую мову. Такое паступаваньне ператварала праваслаўную царкву ў прыладу полёнізацыйнай палітыкі, адсоўваючы чыста рэлігійныя справы на далейшы плян.

У гэту пару сярод праваслаўнай беларускай грамадзкасьці распачалася праца ў напрамку беларусізацыі праваслаўнага царкоўнага жыцьця. Дзейнасьць гэта разгортвалася ў Вільні. Тут былі арганізаваныя: "Беларускае Дэмакратычнае Праваслаўнае Аб'еднаньне", якое пачало выдаваць рэлігійны часапіс пабеларуску - „Праваслаўная Беларусь"; "Беларускі Праваслаўны Царкоўны Камітэт", які выдаваў часапіс - "Сьветач Беларусі". У той-жа час прат. Аляксандра Коўш выдаваў грамадзка-рэлігійны часапіс - „Беларуская Зарніца". Беларускія праваслаўныя колы дзеілі ў двух напрамках.3 аднаго боку, шляхам прэсы і арганізацыйнай працы ў прыходах, праводзілася дзейнасьць масавага характару сярод шырэйшых колаў.3 другога боку, рабіўся ціск на мітрапаліта і на іерархаў у кірунку бела-русізацыі царкоўнага жыцьця на абшары Заходняй Беларусі. У ходзе гэтага змаганьня прат.А. Коўш быў пазбаўлены прыходу. Аднак, у Віленскай Духоўнай Праваслаўнай Сэмінарыі, гдзе мовай навучаньня была расейская мова, было ўведзена навучаньне беларускай мове гісторыі і гэографіі Беларусі. На Багаслоўскім Праваслаўным Аддзеле Варшаўскага ўнівэрсытэту быу уведзены лектарат беларускае мовы. Сярод гадунцоў духоўнай сэмінарыі і багаслоўскага аддзела былі і беларусы, для нацыянальнага ўзгадаваньня якіх увядзеньня беларусазнаўства ў навучальных установах мела вялікае значэньне. Напрыклад: усе выпускнікі, за малым выняткам, закончыўшыя Віленскую Духоўную Сэмінарыю ў 1930 г. былі сьведамымі беларусамі. Калі яны ўліліся ў студэнцкае жыцьцё Праваслаўнага Багаслоўскага Аддзелу Варшаўскага ўнівэрсытэту, то аб'ядналіся з украінскімі студэнтамі, апанавалі арганізацыю праваслаўных студэнтаў багасловаў, якая да таго часу была ў руках расейцаў. Студэнцкі часапіс "Путь Правды", які да таго выходзіў толькі па расейску, цяпер стаў выходзіць на мовах: беларускай, украінскай, расейскай і польскай. Старшынёй студэнцкай арганізацыі "Кола Багасловаў" быў выбраны беларус Мікалай Лапіцкі.

Пад уплывам націску беларускіх дзейнікаў на мітрапаліта Дзяніса, была створана Беларуская Камісыя для падрыхтоўкі і выдаваньня падручнікаў па рэлігіі. Працамі гэтай камісыі былі выдадзеныя: Стары Запавет - мгр.С. Паўловіча, Новы Запавет і малітваслоў. Пазьней, пасьля таго, як польскі ўрад зачыніў усе беларускія школы і было ўведзена навучаньне рэлігіі для праваслаўных вучняў папольску - вышэй успомненая камісыя выдала Беларускі Лемантар з малітвамі і кароткім нарысам Старога і Новага Запаветаў. Мэтай гэтага выданьня было дапамагчы навучаць дзяцей дома чытаць пабеларуску, і - навучаць рэлігію ў роднай мове.

Польскія і ватыканскія дзейнікі распачалі спробы наварачваньня праваслаўных беларусаў у царкоўную вунію. Вуніяцкая царква украінцаў была ў гэту пару нацыянальна ўкраінскай. Хочучы, па прыкладу ўкраінцаў, не дапусьціць да выкарыстоўваньня вуніі для полёнізацыйных мэтаў, а зрабіць яе нацыянальна беларускай, некаторыя беларускія дзеячы распачалі захады ў гэтым напрамку. Па ініцыятыве кс.А. Станкевіча, пры ўдзеле В. Багдановіча, рабіліся крокі навязаць супрацоўніцтва з украінскім вуніяцкім мітрапалітам Шэптыцкім. Аднак польскі ўрад не дапусьціў да гэтага. Украінская вуніяцкая царква была поўнасьцю адсуненая ад праводжаньня вунійнай ацыі на Беларусі, як нацыянальна неадпаведная. Гэту акцыю тут праводзілі ватыканскія і польскія дзейнікі.

Вуніяцкая акцыя на Беларусі прабавалася згары - праз праваслаўнае духавенства, і з нізу - праз місыянерскую дзейнасьць непасрэдна сярод праваслаўных вернікаў. Вунійная дзейнасьць згары праз архімандрыта Піліпа Марозава, сьв. Гапановіча, сьв. Ружыцкага, сьв. Чыстоўскага і сьв.П. Шчансновіча - ня мела посьпеху; ніхто з праваслаўнага духавенства не пайшоў за адступнікамі ад праваслаўя, а па некаторым часе частка з іх з арх.П. Марозавым, вярнулася ў праваслаўе. Вуніяцкая праца з нізу праводзілася даўжэйшы час у некалькіх формах. Найбольш актыўнымі ў гэтай галіне былі іезуіты. Адным кірункам іх дзейнасьці было адраджэньне царкоўнай вуніі, згодна з гістарычнай традыцыей з гадоў 1596 па 1839. Але найбольшы націск клаўся на вунію т. зв. "усходняга абраду". На працягу апошніх 10-ці год павэрсальскай Польшчы ў Заходняй Беларусі дзеілі шматлікія вуніяцкія місыянеры, між якімі было некалькі асоб беларускага паходжаньня. Іезуіты арганізавалі ў Альбэртыне, каля Слоніму, вуніяцкую царкву і навіцыят. Для прапагаваньня вуніі сярод беларусоў яны выдавалі пабеларуску месячнік:;. Да Злучэньня", з маскуючым падтытулам: „Беларускі рэлігійны часапіс". Яны стараліся здабыць сярод праваслаўных беларусаў прыхільнікаў і перавярнуць іх у вунію, а так сама падбіралі кандыдатаў на вуніяцкіх сьвятароў. Каб здабыць давер у праваслаўных беларусаў, яны дэманстрацыйна насілі бароды, праваслаўныя духоўныя вопраткі, ды побач расейскай мовы ўжывалі беларускую, як у пропаведзі, так пры ўзгадаваньні моладзі. Багаслужэньні яны адпраўлялі на царкоўна-славянскай мове.

Кіраўніком вуніяцкай царквы для Эўропы папа прызначыў ліцьвіна Бучыса, а апостальскім візытатарам - украінца М. Чарнэцкага, па якога ініцыятыве ў Дубне была адчынена вуніяцкая духоўная сэмінарыя, у якой узгадоўваліся і некалькі беларусаў.

У кірунку вуніі дзеіў ксёндз Мацэвіч, арганізуючы манашак Найсьвяцейшага Сэрца Ісуса, якія мелі свае аддзелы ў Альбэртыне, у Росах, Дубне і Вільні.

Пасьля дзесятка год энэргічнай працы, у 1932 г. вуніяты мелі ў Заходняй Беларусі: у Віленскай мітраполіі - 4 прыходы, 7 сьвятароў і каля 3,000 прыхаджанаў; у Пінскай епархіі - 12 сьвятароў, 1 дыякана і агулам 6,066 вернікаў; на Падляшшы - 9 сьвятароў, 2 дыяканы і 3,210 вернікаў; у Альбэртыне - каля 50 місыянераў і каля 300 вернікаў у ваколіцы. Вынік мізэрны ў параўнаньні з па-ложаным высілкам. Гэта тлумачыцца тым, што чужацкія дзейнікі: Ватыкан і палякі, дзеілі на Беларусі не для дабра беларускага на-роду, а для сваіх мэтаў, стасуючы нясумленныя мэтады, што народ хутка адчуваў. Беларусы ня толькі не кіравалі вуніяцкай акцыей на Беларусі, але ня мелі ніякага нацыянальнага ўплыву на яе; вунія была пад кіраўніцтвам чужых дзейнікаў і была прыладай чужацкай палітыкі.

Характэрным для гэтай вуніяцкай акцыі зьяўляецца тактыка зманлівасьці ды ўводжаньня ў блуд праваслаўных, што відаць з наступнага. Вольны слухач матэматычнага факультэту Віленскага ўнівэрсытэту, В. Маскалік, беларус з паходжаньня, некалькі разоў прабаваў здаць экзамен сьпеласьці, але бяз посьпеху. Ён так і ня скончыў матэматыкі, а перайшоў у вунію. На нейкія фонды ён быў скіраваны на навуку ў каталіцкую духоўную школу ў Мюнхэне, у Нямеччыне, па сканчэньні якой быў прызначаны для дзейнасьці ў Вільні. Тут ён працаваў ксяндзом у касьцеле сьв. Андрэя, з адрасам для яго парафіянаў: Пагулянка № 4. Ён насіў каталіцкія сутанны і навучаў у іезуіцкай школе пры касьцеле сьв. Казіміра ня толькі рэлігію, але і адумысловыя прадметы іезуіцкай адукацыі. Ён прымаў дзейны ўдзел у акцыі падрыхтоўкі каталіцкіх кадраў для ўсходу Эўропы. Тут ён быў ведамы, як паляк. У той-жа час Маскалік меў другую кватэру ў Вільні на Зарэччы, гдзе яго гаспадыняй была беларуска Марыся. Тут Маскалік быў беларусам вуніятам. Ён насіў праваслаўныя духоўныя вопраткі, дапамагаў беларусам, уцягваючы іх у вуніяцкую акцыю. Адзін час пры ім былі два беларускія вучні.3 моладзі ён падбіраў кандыдатаў для місыянэрскай школы ў Мюнхэне, куды сам езьдзіў кожнае лета.

Іншы прыклад становіць Леў Гарошка, праваслаўны беларус перайшоўшы ў вунію і закончыўшы вуніяцкую духоўную сэмінарыю ў Дубне, пасьля чаго быў прызначаны для працы ў Стоўпцах. Праваслаўны могільнік і капліца на ім, каля дамініканскага могільніка ў Стоўпцах, былі адабраныя ад праваслаўных палякамі гвалтам і перададзеныя мясцоваму ксяндзу паляку, зараз па 1-й Сусьветнай Вайне. Праваслаўным быў забаронены ўступ на могільнік, хаця тут былі пахаваныя многія сваякі жывучых. Адзін раз, на Радаўніцу, праваслаўныя хацелі адслужыць паніхіды па памёршых, аднак ксёндз заявіў, што не дапусьціць да праваслаўных багаслужэньняў на могільніку. Абурэньні народу нарасталі і цэлую Радаўніцу дыжурыла ў стане вайсковага пагатоўя ўся паліцыя і адумысловыя аддзелы Корпусу Аховы Пагранічча (КОП) пяхоты і кавалерыі, пры наладаваных кулямётах. У такой атмасфэры „збаўцамі" выступілі палякі, прыхільнікі ўсходняга абраду. Яны паведамілі, што "адабралі" ад ксяндза няпраўна забраную ім капліцу на могільніку і зарганізавалі там багаслужэньні ўсходняга абраду. На памешканьне для духаўніка яны "забралі" кельлі па манаху дамініканіну Фабіяну. Сьвятаром для гэтай капліцы быў прызначаны пазьней вуніят беларус Леў Гарошка. Ён насіў праваслаўныя расы і служыў па праваслаўнаму. Такім чынам, праваслаўныя нібы атрымлівалі магчымасьць багаслужэньняў праз "свайго" духаўніка Л. Гарошку, у "сваей" капліцы і маглі наведваць "свой" могільнік. Але запраўднасьць выглядала інакш: у рамах польска-вуніяцкай акцыі, пры польскай каталіцкай парафіі ў Стоўпцах быў зарганізаваны вікарыят усходняга абраду. Кошты ўтрыманьня гэтага вікарыяту пакрываліся з дыспазыцыйнага фонду Наваградзкага ваяводзтва.А.Л. Гарошка, атрымаўшы благаславеньне ад ксяндза паляка, шавініста-беларусажэрцы, выходзіў з дамініканскае кельлі ў вуніяцкую царкву служыць абедню для прывабы праваслаўных беларусоў. Туды належыла 14 вуніятаў чыгуначнікаў украінскага паходжаньня, якія уважалі сябе за палякоў. Беларусы не хадзілі ў гэту царкву, не ўваходзілі ў спрэчкі з а.Л. Гарошкам, а толькі з агідай адварачваліся ад такой прафанацыі рэлігіі.

Непераборлівасьць у людзях пры праводжаньні вуніяцкай акцыі Ватыканам пераходзіла ўсякія межы. Вуніяцкі духаўнік, Аляксандра Дэйбнэр, працаўнік у камісыі Про-Руссія ў Ватыкане, быў здэмаскаваны ў 1932 г. як савецкі агэнт і уцёк з Ватыкану невядома куды. Так сама быў здэмаскаваны ў 1936 г., як савецкі агэнт, пералёт з праваслаўя ў вунію - Леснабродзкі, які быў прызначаны вуніяцкім місыянэрам, заклікаў народ граміць кватэру "адступніка" архім. Марозава, які вярнуўся назад у праваслаўе.

Некалькі праваслаўных духаўнікоў перайшло ў вунію таму, што ім пагражалі духоўныя кары за зробленыя імі праступствы. Так, Марка Ячыноўскі быў забаронены ў сьвяшчэннаслужэньні за пьянства і інш. і быў пасланы ў 1924 г. псаломшчыкам на прыход у Дзікушкі, Віленскай епархіі. У хугкім часе ён загітаваў некалькі прыхаджанаў, незадаволеных настаяцелям, атрымаў ад каталіцкай Ві-ленскай кансысторыі назначэньне на прыход Дзікушкі і, уварваўшыся ў аўтар падчас багаслужэньня, стаў вітаць народ з прыняцьцем вуніі. Народ выйшаў з царквы, за выняткам некалькіх прыхільнікаў Ячыноўскага. У хуткім часе прыбыло праваслаўнае духавенства з Вільні, якое вярнула царкву праваслаўнаму прыходу.

У прыходзе Іжа, Віленскай епархіі, настаяцелям быў прызначаны Аўген Ружыцкі, які раней разышоўся з сваей матушкай, а жыў з іншай кабетай, аб чым ніхто ня ведаў. Ён выдаваў сябе за доктара юрыдычных навукаў і трымаўся ганарова, здалёк ад народу. Па пэўным часе ён перайшоў у вунію, бо за ім было некалькі судовах спраў аб фалшаваньні мэтрыкаў, бяспраўнасьці тытулу доктара і інш. Аднак, прыхаджане не хацелі пераходзіць у вунію. Прысланаму праваслаўнаму сьвятару, Усеваладу Яськову, Ружыцкі не хацеў уступаць царквы і прыхаджане былі сьведкамі непрызваітай слоўнай і фізычнай барацьбы духаўнікоў, якая закончылася перамогай праваслаўнага боку, а гэта таму, што скампрамітаванага вуніята не магла падтрымліваць нават мясцовая польская адміністрацыя. Тады Ружыцкі пераяжджае ў Палескую епархію. У вёсцы Тараканы ў 1925 г. праваслаўная царква была гвалтам адабраная палякамі і пераробленая на касьцёл. Усе дамаганьні праваслаўных аб звароце царквы былі бяз посьпеху. Прыбыўшы Ружыцкі, які выдаваў сябе за праваслаўнага, атрымаў ад каталікоў царкву ў Тараканах, перабудаваў яе на праваслаўны лад і распачаў багаслужэньні па праваслаўнаму, аднак у пропаведзях выступаў супроць праваслаўнай іерархіі і духавенства. Адначасна ён пашыраў вуніяцтва сярод суседніх праваслаўных прыходаў.

Тодар Чыстоўскі, які быў сьвятаром у Віленскай епархіі, быў прадстаўлены для выдаленьня з прыходу па абсьледваньні розных зажаленьняў на яго. Тады Чыстоўскі перайшоў у вунію, для якой забраў царкву і царкоўны дом у Міколаве, наўсуперак волі вялікай бальшыні праваслаўных прыхаджанаў.

Прат. Гапановіч, Віленскай епархіі, перайшоў ува ўсходні абрад, служыў па праваслаўнаму, з прычэпленымі царскімі ардэнамі, ды ўзносіў многалецьці імпэр. Мікалаю 2-му ды ўсім Раманавым.

Забаронены ў сьвяшчэннаслужэньні сьв. Сядзельніцкай царквы, Горадзенскай епархіі, П. Шчансновіч, перайшоў у каталіцтва і 10 жніўня 1925 г. быў пазбаўлены духоўнага сану. Ніхто з прыхаджанаў не пайшоў за ім. Ён забраў устаткаваньне з царквы, зьнішчыў інвэнтарны сьпіс і перадаў каталіцкаму духавенству прыпісную Падароскую царкву, якая была перароблена на касьцёл. Распачаліся доўгія спрэчкі, змаганьні і бязладзьдзе ў прыходзе.

У вёсцы Нарач, Вялейскага пав., палякі арганізавалі адабраньне праваслаўнай царквы подступам. Па ўрачыстым багаслужэньні на Сёмуху ў 1933 г., калі стары сьвятар Сасноўскі па абедні пайшоў дамоў, да царквы пад'ехаў вуніяцкі духаўнік Сулкоўскі, на конях Войстамскага ксяндза.3 аколіц былі сабраныя прыхільнікі вуніі і грамадой пайшлі да незапёртай сьвятыні. Аб рыхтаваным нападзе на Царкву даведаўся ў Войстамскай паліцыі ейны канфідэнт Марцьянчык, праваслаўны. Ён папярэдзіў суседняга сьвятара ў Рачавічах, а.Я. Грынкевіча, які адклікаў багаслужэньне ў сваей царкве, а паехаў на дапамогу ў Нарач. У пару вуніяцкага наступу на царкву сьв. Грынкевіч прамовіў да праваслаўных вернікаў, якія былі пры царкве, а Марцьянчык выхапіў даўгі кухонны нож, стаў у браме царкоўнай агарожы і голасна крычаў, што будзе біць вуніятаў, якія пойдуць праз браму. Праваслаўныя сабраліся грамадой ля царквы ў ейнай абароне ды сталі наступаць на вуніятаў.А. Сулкоўскі пасьпешна сеў на ксяндзовых коняй ды ад'ехаў і царква была абаронена. Паліцыя зьбіла Марцьянчыка на пастарунку да паўсьмерці.

Здабываньне цэркваў гвалтам не давала памысных вынікаў для палякаў і Ватыкану. Тады быў знойдзены іншы шлях. Па звальненьні прыходу ад духаўніка адміністрацыя не зацьвярджала новага сьвятара і царква стаяла без багаслужэньняў. Ніякія стараньні прыхаджанаў не памагалі. Тады была падсоўваная праз каталікоў, ці вуніяцкіх агэнтаў думка, што належыць зьвярнуцца да каталіцкага біскупа і прыход будзе адчынены і за трэбы ня трэба будзе плаціць. Запраўды, пасьля заявы каталіцкаму біскупу у праваслаўны прыход прыбываў духаўнік праваслаўнага выгляду, адчыняў царкву без цяжкасьцяў і не вымагаў аплатаў за трэбы. Так было ў Дэлятычах, у Бубялі і інш.

У вёсцы Стары Бубяль, на Падляшшы, царква была зачынена падчас 1-й Сусьветнай Вайны і польскія ўлады не дазвалялі яе адчыняць. Праваслаўныя маліліся перад уваходам у царкву. У 1927 г. сюды прыяжджаў духаўнік усходняга абраду, хочучы адчыніць прыход, аднак праваслаўныя не пайшлі за ім. У 1931 г. сюды прыехаў вуніяцкі духаўнік і пачаў служыць у царкве, аднак сабраўшыся народ прагнаў вуніята. У суседняй вёсцы Стары Паўла дзеіў пералёт у вунію А. Нікольскі, але так сама бяз выніку. У 1930 г. прыхаджане пісалі да маршалка Пілсудзкага аб адчыненьні царквы, але адказу ня было. Тады прыхаджане самі адчынілі царкву і распача-лі багаслужэньні з сваім сьвятаром, адмовіўшыся звольніць царкву, на жаданьне паліцыі. У 1938 г. гэта царква была разбурана палякамі.

Паліцыя ўсюды падтрымлівала вуніятаў.М. Камінскі, былы сьвятар Ятвескай царквы, пазбаўлены сану, прыбыў у Скідэль у 1926 г. Папярэдня былі апублікаваныя паведамленьні парасейску, што на плошчы адбудзецца багаслужэньне. У той час адбывалася літургія ў царкве, каля якой і распачаў абедніцу вуніят Камінскі, пад аховай паліцыі. Падыйшлі зацікаўленыя і пачалі спрэчку аб веры, якіх паліцэйскі адганяў. Калі з царквы вышаў крэсны ход, то а. Камінскі пакінуў сваё мейсца на плошчы і стол і скрыўся.

Але, калі праваслаўны сьв. Федаровіч распачаў багаслужэньні ў Рагачах, то Бельскі паветавы стараста паведаміў яго, што багаслужэньні ў Рагачах ня могуць адбывацца, бо там няма штатнага прыходу і стараста "ўважае за легапае выезд сьвятара з павету".

У 1926 г. сьв. Ціхоўскі перайшоў у вунію і быў настаяцелям прыходу ўсходняга абраду ў Кастамалотах на Падляшшы. У наступным годзе ён напісаў ліст да міністра веравызнаньняў, у якім гаварыў: "3а пару майго прабываньня ў вуніі я прыгледзіўся да мэтадаў наварачваньня праваслаўных у вунію і прышоў да выснаву, што гэта не хрысьціянскі спосаб, таму што ён ня толькі не вядзе да якой небудзь веры, але наадварот, дэмаралізуе народ, адпіхаючы яго ад усякай веры і кідае гэты няшчасны праваслаўны народ у абняцьці анархіі ды бальшавізму. ні ў аднэй вёсцы на Падляшшы няма вуніятаў"

і там лепш належыць адчыніць праваслаўныя цэрквы. Тады-ж гэты малады і шчыры сьвятар вярнуўся ў праваслаўную царкву.

У вёсцы Курашава, Бельскага павету, з 1900 г. існаваў праваслаўны прыход, аднак па вайне прыходу не ўдалося адчыніць, і вернікі былі залічаны да суседняга прыходу. У 1924 г. разышліся чуткі, што каталіцкі біскуп Пшэзьдзецкі прызначае і праваслаўных сьвятароў. Зьвярнуліся да яго з прозьбай курашаўцы і атрымалі сьвятароў усходняга абраду, якія не ўспаміналі аб каталіцтве. У 1926 г. праваслаўны япіскап аб'яжджаў епархію і завітаў у Курашава; тады усё выясьнілася для праваслаўных і яны прасілі аб далучэньні іх да праваслаўя. У 1927 г. адбылося ўрачыстае далучэньне, але пры ўсходнім абрадзе засталося некалькі семьяў і ўзьнікла спрэчка за царкву. Вуніяты не аддавалі царквы і ў 1932 г. курашаўцы сілай занялі царкву і зрабілі супраціў уладам. Сьвятар К. Ржэцкі ды 24 прыхаджаніны былі аддадзеныя пад суд. Суд адбываўся 12 траўня ў Белаве-жы. Сьвятар усходняга абраду, праваслаўны рэнэгат, зрабіў цяжкае ўражаньне нават на палякоў судзьдзяў. Да абвінавачаных была застасаваная амністыя і справа ў судзе была спыненая.

Ватыканскія дзейнікі стараліся наварочваць праваслаўных беларусаў на т. зв. "усходні абрад" каталіцкай царквы. Прыняцьце ўсходняга абраду палягала на прызнаньні рымскага папы галавой царквы, а ўсё іншае мела заставацца надалей па праваслаўнаму абраду, без ніякіх зьменаў. Такі захад застасаваў Ватыкан таму, што ведаў аб вялікай любові праваслаўных да сваіх старых царкоўных абрадаў. Аднак, праваслаўныя не хацелі ісьці ў хітра расстаўляныя Ватыканам невады. Там-жа, дзе яны траплялі, доўга не маглі ўтрымацца. Беларускі дух быў не па мысьлі польскай палітыкі, якая пры падтрымцы Ватыкану выганяла ягоных носьбітаў з бацькаўшчыны. Так, ужо ў 1923 г. Віленскі біскуп Г. Матулевіч арганізаваў у Друі, над Дзьвіной, мужчынскі манастыр Марыянаў такога абраду. Гэтыя манахі нічым не адрозьніваліся вонкава ад праваслаўных манахаў. Самі беларускія манахі ўтрымлівалі беларускі нацыянальны дух у сваім асяродзьдзі, што не адказвала полёнізацыйным патрэбам польскага ўраду. Таму ўсе манахі былі ў 1938 г. адсюль гвалтам "камандыраваныя" для дзейнасьці ў далёкія іншыя краіны, бо адмовіліся выехаць добраахвотна. Выдатнейшы з іх, а. Фабіян Абрантовіч з групай, быў высланы для місыйнай працы ў Харбін, на ўсходзе Азыі.

Належыць адцеміць, што ў гэту пару існавала асобнасьць мэтаў і некаторы разнабой у тактыцы паміж Ватыканам і польскімі палітычнымі дзейнікамі, пры праводжаньні імі вуніі, ды наагул у дачыненьні да праваслаўнай царквы. Ватыкан уважаў Польшчу за апорны пункт для сваей экспансыі на Расею. Палякі жадалі такіх мерапрыемстваў адносна праваслаўных у Польшчы, якія будуць у інтарэсах польскай дзяржаўнасьці і зусім не хацелі зачэпак з небясьпечным савецкім суседам, ці - разбудовы вуніі ў духу нацыянальных мяншыняў. Аднак, пры полёнізацыі і каталізацыі беларусаў у Польшчы, Ватыкан і польскія кіруючыя дзейнікі лёгка знаходзілі супольную мову.

Польска-каталіцкія дзейнікі таксама праводзілі акцыю наварачваньня праваслаўных беларусаў непасрэдна ў каталіцтва. Пры гэтым былі скарыстоўваныя розныя формы націску на праваслаўных. Праваслаўных ня прымалі на ніякую ўрадавую, самаўрадавую працу, а нават звычайнымі лясьнікамі. У вышэйшыя школы быў уведзены неафіцый-на "нумэрус кляўзус" - устаноўка прыйманьня толькі невялікай колькасьці студэнтаў некаталікоў і з нацыянальных мяншыняў Польшчы. Дзяржаўныя школы кадэтаў, вайсковага і гандлёвага мараплаўства - зусім ня прымалі студэнтаў некаталікоў. Польскія дзейнікі, дараджалі праваслаўным прыймаць каталіцтва і пасьля гэтага рабілася адумысловая пратэкцыя для прыняцьця нованаверненага на драбнейшую працу. Такая акцыя праводзілася па ўсей Заходняй Беларусі. У мястэчку Красным, каля Маладэчна, такую дзейнасьць праводзіў мясцовы прэлат, які на працягу 20 год такім чынам навярнуў на каталіцтва каля 20 праваслаўных.

Не маючы посьпехаў з наварачваньнем праваслаўных беларусаў у вуніяцтва, ува ўсходні абрад і ў каталіцтва, ватыканска-польская палітыка застасавала адумысловы захад. Рымска-каталіцкі япіскапат стаў засыпаць цывільныя суды заявамі з дамаганьнем адданьня яму праваслаўных цэркваў з маемасьцяй, якія калісь былі адабраныя ад праваслаўных для вуніятаў, а пазьней адабраныя расейскім урадам для праваслаўнай царквы разам з наверненымі на праваслаўе вуніятамі. У канцы жніўня 1929 г. было пададзена заяваў аб "рэвіндыкацыі" па епархіях: у Віленскай - 71, у Палескай - 248, у Го-радзенскай - 159; пры гэтым, у Палескай епархіі на 320 асноўных і прыпісных прыходаў каталікі дамагаліся адабраньня 248, а ў Горадзенскай - на 174 прыходы каталікі дамагаліся адабраньня 159. Пазьней агулам было налічана 724 судовыя дамаганьні палякоў па ўсей Заходняй Беларусі ды Ўкраіне. Характэрна, што жадалася адабраць ад праваслаўных цэрквы ў 65 мейсцах, у якіх ня было ані аднаго каталіка, - у 73 мейсцах, у якіх было ня больш за 3 каталікоў, - у 76 мейсцах, у якіх было ня больш 20 каталікоў.

Папскі нунцы ў Варшаве, Мармаджы, адчынена выступіў з падтрымкай гэтай акцыі адбіраньня цэркваў. Аднак, прымаючы пад увагу магчымасьць дзяржаўнага закалоту, Найвышэйшы Суд, дня 22 кастрычніка 1933 г., адхіліў рэвіндыкацыю судовым шляхам, сьцьвярджаючы кампэтэнтнасьць у паасобных выпадках для адміністрацыйных уладаў, згодна з пастановай Гэнэральнага Камісара з 1919 г., датычна каталіцкіх касьцёлаў.

У Заходняй Беларусі пражывала значная колькасьць беларусоў каталікоў. Польскі ўрад і кіраўніцтва каталіцкай царквы ўважалі іх за палякоў. Але нацыянальная беларуская сьведамасьць сярод беларусоў каталікоў у паасобных мясцовасьцях выклікала канфлікты з палякамі.

Беларуская нацыянальная дзейнасьць сярод беларусоў каталікоў пачала выяўляцца каля 1825 г., калі ў Полацку і некаторых гарадох Віцебшчыны каталіцкія духаўнікі пачалі пропаведзі пабеларуску. Дзесяць год пазьней, з апрабатай Віленскага біскупа Клёнгевіча, быў выданы ў Вільні каталіцкі катэхізыс пабеларуску. Ад 1860 г. да 1872 г. зьявілася некалькі выданьняў друкам каталіцкіх пропаведзяў пабеларуску. Належыць адцеміць, што ў пару паўстаньня 1863 г., як расейцы, так і палякі праводзілі акцыю за здабыцьцё беларусаў, таму ўжываньне беларускай мовы ў гэту пару, як і пазьней, ня ў кожным вьшадку было спрычынена нацыянальнымі беларускімі матывамі. Вышэйшыя грамадзкія пласты на Беларусі былі тады польска-каталіцкія, а каталіцкая царква хацела наблізіць каталіцтва да народных гушчаў, абходзячы нацыянальна польскі і сацыяльна панскі элемэнты, аддзяляючыя каталіцтва ад беларускага народу.

3 пачаткам 20-га стагодзьдзя зьяўляецца шэраг нацыянальна сьведамых беларускіх каталіцкіх сьвятароў, як: Лісоўскі, Будзька, Астрамовіч, Абрантовіч, якія змагаліся за беларускую мову ў каталіцкай царкве. Пазьней даходзяць маладзейшыя сьвятары, як: Хвеська, В. Гадлеўскі, А. Станкевіч, Цікота, Рэшаць, Шутовіч і Стэповіч. Яны арганізавалі выдаваньне катэхізысаў і іншай духоўнай літаратуры пабеларуску. У 1913 г. пачала выходзіць першая каталіцкая газэта пабеларуску: "Беларус", рэдагаваная каталіцкім сьвятаром усходняга абраду Б. Папочкай. У 1917 г. пачала выходзіць у Петраградзе пабеларуску каталіцкая газэта "Крыніца", выдаваная сьвятаром Л. Хвеськай. Пазьней рэдакцыя гэтай газэты была перанесена ў Менск, а далей - у Вільню, гдзе пад назовам "Беларуская Крыніца" яна выходзіла, як орган Беларускай Хрысьціянска-Дэмакратычнай партыі.

Па зьнішчэньні царскага ладу ў Расеі, адбыліся вялікія зьезды беларускага каталіцкага духавенства: у 1917 г. у Менску, у 1918 г. у Баранавічах і ў 1921 г. у Вільні. Асноўнымі пастулятамі гэтых зьездаў былі дамаганьні аднолькавага права для беларускай мовы ў школе і каталіцкай царкве на Беларусі. Шматлікія каталіцкія прыходы пачалі слаць пэтыцыі Віленскаму біскупу з дамаганьнем пропаведзі пабеларуску. Віленскі біскуп, барон Ропп, прыняў іх пад увагу і ў 1917 г. выдаў распараджэньне, каб у беларускіх прыходах, незалежна ад польскіх пропаведзяў, адбываліся пропаведзі і пабеларуску. У больш за 50 прыходаў распачаліся пропаведзі пабеларуску. Гэтаму руху сярод беларусаў спрыяў біскуп Матулевіч, які быў літоўскага паходжаньня. Па канчатковай акупацыі Заходняй Беларусі праз Польшчу, абставіны поўнасьцю зьмяніліся. У 1924 г. быў заключаны канкардат паміж польскім урадам і Ватыканам. Гэты канкардат ператвараў каталіцкую царкву ў Заходняй Беларусі ў прыладу полёнізацыйнай палітыкі. Артыкул XI канкардату абумоўліваў прызначэньне біскупаў у Польшчы праз Ватыкан згодай польскага прэзыдэнта, які меў права супроцьставіцца прызначэньню кандыдатаў дзеля палітычных матываў. Такім чынам выключалася магчымасьць, каб беларус мог быць прызначаны біскупам на Беларусі. У хуткім часе Віленскі біскуп Матулевіч, які праводзіў нацыянальна бесстароньнюю палітыку, быў змушаны пакінуць займанае становішча. На Віленскае біскупства быў прызначаны арцыбіскуп Р. Яблжыкоўскі, польскі шавіністы, які варожа ставіўся да беларускага нацыянальна-га пытаньня.

Артыкул XIX канкардату ўзлажыў абовязак на біскупаў, перад прызначэньнем ксяндза на прыход, атрымаць паведамленьне адпаведнага польска міністра адносна палітычнай бясьпекі для дзяржавы з прызначэньнем дадзенага духаўніка. Польскія міністры заўсёды ўважалі за небясьпечнае для дзяржавы прызначэньне беларусаў на становішчы ў касьцёлах і такім чынам не дапушчалі беларускіх Ксяндзоў да беларускіх вернікаў.

Артыкул ХХІІІ канкардату зрабіў залежным ад дазволу біскупскай нарады ўжываньне нелацінскіх моваў у касьцёле. Дазвол на ўжываньне беларускай мовы фактычна не даваўся.

Старшыня "Саюзу Нацыянальнага і Дзяржаўнага Вызваленьня Беларусі", былы старшыня Рады Міністраў БНР, В. Ластоўскі, дня 7 красавіка 1925 г. перадаў на рукі кардынала Гаспары ў Рыме пратэст супроць заключанага канкардату паміж Ватыканам і польскім урадам, сьцьвярджаючы, што каталіцкая царква ў Заходняй Беларусі зьяўляецца польскай палітычнай агэнтурай, што польскія біскупы не павінны вырашаць таго, якая мова павінна быць на Беларусі пры навучаньні рэлігіі і ў дадатковых багаслужэньнях.

На абшары ўсяго Віленскага біскупства пропаведзі пабеларуску былі толькі ў некалькіх касьцёлах, як: сьв. Мікалая ў Вільні, у вуніяцкіх - у Альбэртыне і Сенькавічах, і адзін раз у год у капліцы ўсходняга абраду ў Малькаўшчыне, Друйскай воласьці. У Пінскім біскупстве дадатковыя пропаведзі пабеларуску былі ў некалькіх вуніяцкіх цэрквах, як напр. у Альпенах. Біскупы палякі: Віленскі Яблжыкоўскі і Пінскі Букраба, ігнаравалі беларускім народам і змагаліся супроць беларусізацыі каталіцкага рэлігійнага жыцьця. Абодва яны, пры займаньні біскупстваў, не адчыталі папскай буллы пабеларуску, падкрэсьліўшы такім чынам, што для іх беларускі народ ня існуе.

Прадстаўнікі Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі, дня 12 лістапада 1926 г., наведалі Віленскага арцыбіскупа Яблжыкоўскага і даручылі яму мэмарыял у справе ненармальных дачыненьняў у рэлігійным жыцьці беларусоў каталікоў. Галоўныя пастуляты мэмарыялу былі наступныя:

1) неадкладнае ўвядзеньне ў Віленскай Каталіцкай Духоўнай Сэмінарыі навучаньня беларускай мовы і літаратуры, гісторыі і гэаграфіі Беларусі;

2) прызначэньне беларусом каталіком у Вільні аднаго з касьцёлаў для іх вылучнага ўжытку;

3) дапушчэньне ўжываньня беларускай мовы на роўні з мовамі польскай і лацінскай пры ўрадавых зносінах з духоўнымі ўладамі;

4) выданьне загаду, каб у прыходах з беларускім насельніцтвам пропаведзі і наагул т. зв. дадатковыя багаслужэньні былі пабеларуску;

5) выданьне загаду, каб сьвятароў беларускай нацыянальнасьці прызначалася не да польскіх, а да беларускіх прыходаў; тых, каго зараз прызначана да польскіх прыходаў, каб вернена да беларускіх.

Арцыбіскуп, адказваючы на мэмарыял, стаў на чыста нацыяналістычны польскі пункт гледжаньня і заявіў, што ён, як паляк, ня выканае ані аднаго з вышэйшых пажаданьняў прадстаўнікоў беларусоў каталікоў.

Каталіцкія духоўныя сэмінарыі ў Вільні і Пінску былі палянізатарскімі ўстановамі, нават без навучаньня беларускай мовы.

Ад 9 да 10 лістапада 1926 г. у Вільні адбылася канфэрэнцыя польскіх біскупаў, прысьвечаная справе вуніі з праваслаўнай царквой. У гэтай канфэрэнцыі, паміж іншымі, прымаў удзел настаяцель каталіцкага манастыра ўсходняга абраду, беларус кс. Цікота. Ён уважаў за свой абавязак зьвярнуць увагу біскупаў на неабходнасьць ужываньня беларускай мовы пры працы сярод беларускіх вернікаў. У адказ на гэта Віленскі арцыбіскуп з кпінамі парадзіў кс. Цікоце - лепш пераехаць да бальшавікоў.

11 красавіка 1927 г. Віленскі арцыбіскуп забараніў кс.А. Станкевічу, ведамаму нацыянальнаму дзеячу, супрацоўнічаць у газэце „Бе-ларуская Крыніца", матывуючы, што гэта газэта, апроч хрысьціянскіх заданьняў, займаецца сьвецкімі беларускімі справамі. Аднак, беларусы каталікі ходаліся з уціскам сваіх духоўных уладаў. Ад 1928 г. кс.А. Станкевіч выдаваў у Вільні пабеларуску газэту „Хрысьціянская Думка". Выдавецтва „Крыніца" выпусьціла некалькі публікацыяў і брашураў каталіцкага рэлігійнага зьместу пабеларуску.

Дня 26 чэрвеня 1925 г. паслы беларускага клюбу падалі інтэрпэляцыю Міністру Нутраных Спраў у справе ўмешваньня паліцыі са зброяй у рэлігійныя дачыненьні ў Жойдзішках, Сьвянцянскага павету. Беларусы каталікі дамагаліся там, каб у іх бывалі дзьве пропаведзі: адна пабеларуску, а другая папольску. Гэта не адказвала польскай асыміляцыйнай палітыцы. Мясцовыя палякі ўрадоўцы, польская паліцыя і жменька апалячанай шляхты, - узьнялі акцыю пратэсту супроць беларускіх пропаведзяў. Дзеля высьвятленьня гэтай справы была вызначана адумысловая камісыя з ксяндзоў палякоў, якая пастанавіла зрабіць галасаваньне прыхаджанаў адносна таго, якой яны хочуць мовы ў пропаведзі.3 гэтай мэтай, 26 красавіка 1925 г., успомненая камісыя загадала, каб прыхаджане, якія хочуць пропаведзяў пабеларуску, па багаслужэньні выходзячы з касьцёлу станавіліся на могільніку каля званьніцы, а палякі - на другім баку могільніку. У выніку камісыя пабачыла, што па беларускім баку быў натоўп у некалькі тысяч асоб, а па польскім баку - урадоўц, асаднікі, пшікі і жменька шляхты, агулам ледзь 1 працэнт беларускага насельніцтва. Тады палякі ксяндзы, пры дапамозе асаднікаў і крыкуноў са шляхты, стараліся падзяліць беларускі натоўп на дзьве часткі, далучаючы палавіну да палякоў. Калі гэта ня ўда-лося, то на могільнік прыбыла збройная паліцыя з кулямётам, па-гражаючы зброяй для „усьмірэньня" непаслухмяных беларусаў.

Кс. Шутовіч навучаў рэлігію ў народных школах у вёсках: Ёды, Брадзенічы, Сьнягі, Густата, Шаўляны, Цяцерская і Баравыя - у Дзісьненскім павеце, згодна з просьбамі бацькоў пабеларуску. Польскі школьны інспэктар забараніў яму вучыць рэлігію пабеларуску. Паслы беларускага клюбу дня 17 сакавіка 1925 г. падалі інтэрпэляцыю да Міністра Рэлігійных Вызнаньняў і Публічнай Асьветы, у якой запытвалі:

1) на якой падставе школьны інспэктар забараняе вучыць рэлігію пабеларуску? 2) Ці ён мае намер навучыць школьных інспэктароў, што рэлігія павінна навучацца ў школах згодна з жаданьнем бацькоў вучняў у роднай іх мове?

Націск польскага ураду і каталіцкага кліру на беларусоў каталікоў узмацняўся. Кс.В. Гадлеўскі за беларускую дзейнасьць на рэлігійнай ніве быў пасаджаны ў турму. Беларуская мова была скасаваная біскупамі палякамі ў тых нямногіх прыходах, гдзе яна была раней: у Жойдзішках, Брадзенічах, Друі, Задарожжы, а ксяндзоў беларусоў высялілі ў небеларускія прыходы, як: Рэшаця, Шутовіча, Семашкевіча, Кулака, Чарняўскага, Левоша і інш. - па Віленскаму біскупству. Пінскі біскуп Букраба перавёў беларускіх ксяндзоў: Татарыновіча, Дулінца, Бакіноўскага і інш. у польскія прыходы, выкараняў беларускасьць з духоўнай сэмінарыі ў Пінску, гдзе яе часткова дапусьціў яго папярэднік арцыбіскуп Лазінскі. Нарэшце беларускасьць была цалком выгнаная з каталіцкага царкоўнага жыцьця на ўсім абшары Заходняй Беларусі.

3 бегам часу палякі ўзмацнялі палітычны тэррор супроць беларусоў. Шляхам масавых арыштаў, турмаў, дэпартацыяў у канцэнтрацыйны лягер у Бярозе Картускай, патайных і яўных забойстваў паліцыяй і войскамі КОПу, - палякі вынішчалі нацыянальны актыў краю. Паводля цьверджаньня Чэрніхава, адваката па палітычных судовых справах, у Віленскім апэляцыйным судзе ад 1922 г. да 1930 г. было зарэгістравана каля 54,000 палітычных судовых спраў беларусаў. Зразумела, што да апэляцыйнага суду даходзіла толькі частка спраў. Нарэшце палякі разграмілі і забаранілі ўсе беларускія палітычныя партыі, усе грамадзкія, культурныя і эканамічныя арганізацыі, выдавецтва і прэсу. Беларусы былі пазбаўлены прадстаўніцтва ў сойме і сэнаце. Усе беларускія пачаткавыя і сярэднія школы былі зачыненыя. Беларусаў ня прымалі на ніякую ўрадавую і самаўрадавую працу. Нават работнікаў беларусаў прымалі на працу тады, калі былі задаволены патрэбы работнікаў палякоў. Беларусам забаранялася адміністрацыйнымі ўладамі купляць зямлю на сваей бацькаўшчыне, а нават атрымліваць яе па спадку; зямля ўважалася за польскую і прызначалася для польскіх вайсковых асаднікаў і каляністых. Безрабоцьце і бяда панавалі сярод беларускага народу.

Некалькі год раней, дэлегацыя беларускіх культурна-прасьветных арганізацыяў паехала ў Варшаву да цэнтральных уладаў з жалямі на зачыняньне ўрадам беларускіх школаў; адзін з польскіх міністраў заявіў дэлегацыі: "Запэўняю вас, што праз дзесяць гадоў у Польшчы нават са сьвечкай ня знойдзеце ні аднаго беларуса".

Як відаць з сакрэтнага пляну аб справе польскага ўладаньня ў Наваградзкім ваяводзтве, з красавіка 1939 г., палякі мелі праводзіць узмоцненую палітыку асыміляцыі беларусоў і вынішчаньня рэштак беларускасьці. У галіне рэлігійнага праваслаўнага жыцьця сакрэтны плян прадбачаў наступнае: "Праваслаўных сьвятароў улады мелі далей уцягваць па-за царквой да грамадзкай працы ў арганізацыях з моцнымі польскімі падставамі, імкнучыся, каб яны ў прыватным жыцьці карысталіся польскай мовай і, каб чуючыся палякамі, або прынамся лёяльнымі грамадзянамі дзяржавы, у падобным духу навучалі сваіх аднаверцаў. Апрача таго, справу прызначаньня новых настаяцеляў праводзілі з увагай на інтарэсы дзяржавы". "Зьвернена была ўвага і на навуку рэлігіі ў школах папольску. Адміністрацыйныя ўлады думалі, што моладзь, вучачыся рэлігіі папольску, па сканчэньні школаў сама будзе дамагацца багаслужэньня папольску, бо мовы расейская і царкоўна-славянская ня будуць для яе зразумелымі, і тады яна сама будзе дамагацца палянізацыі царквы".

Заместа даўна абяцанага дэкрэтам прэзыдэнта дзяржавы царкоўнага сабору, які павінен быў урэгуляваць юрыдычнае палажэньне і адносіны праваслаўнай царквы да дзяржавы, польскі ўрад увёў у жыцьцё статут, які поўнасьцю ўзалежніў царкву ад вышэйшай і ніжэйшай сьвецкай адміністрацыі. Расейская праваслаўная іерархія і духавенства, заместа таго, каб разам з беларускім народам, абапёршыся на беларускіх рэлігійна-нацыянальных асновах, супроцьстазіцца полёнізацыйнаму наступу, пайшлі на ўгоду з польскай палітыкай, разам дэнацыяналізуючы беларусоў.

Палякі стварылі адумысловы дзейнік: "праваслаўных палякаў", у рамы якога хацелі ўлажыць праваслаўных беларусаў, якія праз праваслаўную царкву захоўвалі сваю нацыянальную апрычонасьць. У Вільні, Горадні, Наваградку і Варшаве былі заснаваныя аддзелы арганізацыі праваслаўных плякаў і там-жа пачала выдавацца праваслаўная прэса папольску. Па пастанове мітр. Дзяніса ў 1934 г. былі перакладаныя на польскую мову праваслаўныя багаслужбовыя кнігі. У 1936 г. былі перакладзеныя на польскую мову літургічныя кнігі і з благаслаўленьня Сыноду рассылаліся ўрадава праз кансысторыі па прыходах бясплатна.

Кансысторыі некаторых епархіяў пачалі рассылаць па благачыньнях інструкцыі, каб кожную нядзелю ў цэрквах адбывалася для моладзі раньняя абедня на польскай мове, з пропаведзяй папольску, а на заканчэньне - польская патрыятычная песьня: "Божэ цось Польскэн." Праваслаўныя палякі арганізавалі свае гурткі па прыходах і дапільноўвалі полёнізацыйнай акцыі царквы. На польскія дзяржаўныя сьвяты, як: угодкі канстытуцыі 3-га траўня, паніхіда па Я. Пілсудзкім і інш., ува ўсіх цэрквах павінны былі адбывацца багаслужэньні папольску. На польскія дзяржаўныя багаслужэньні звычайна прыходзіла жменька праваслаўных палякаў урадаўцаў, а народ ня прыходзіў тады ў царкву. Калі сьвятары служылі на царкоўна-славянскай мове, то народ прыходзіў у царкву, але як толькі сьвятар пачынаў прапаведываць папольску, то народ выходзіў з царквы і варочаўся па сканчэньні пропаведзі. Шэраг сьвятароў адмовіўся прапаведываць папольску, за што яны былі звальняныя з прыходаў па загаду ваяводзтваў, на аснове 3-га пункту "Часовых правілаў", як: сьв. Сеўба, сьв. Бекарэвіч і інш. За адмову праводзіць полёнізацыйную дзейнасьць сьвятаром ня толькі забаранялі служыць, але высялялі іх з мейсцаў жыхарства, накладалі грашовыя кары ад 200 да 1200 злотых, арыштоўвалі, дэпартавалі ў канцэнтрацыйны лягер ў Бярозе Картускай (сьв. Сеўба).

Пастаўскі стараста выклікаў к сабе благачыннага, сьв. Паўлу Выдрыцкага, і пагражаў яму дэпартацыей у СССР за неправоджаньне полёнізацыйнай працы. Благачынны сьцьвярджаў, што ён ёсьць польскі грамадзянін і ніхто ня мае права высяліць яго з Польшчы.

Некаторыя благачынныя тлумачылі ў ваяводзтвах бясскуткоўнасьць багаслужэньняў і пропаведзяў папольску, бо гэта адпіхае наагул народ ад царквы. На падобнае выясьненьне Лідзкага благачыннага, прат.А. Апанасэвіча, у Наваградзкім ваяводзтве, адпаведны ўраднік яму заявіў, што сьвятары павінны настойліва дзеіць у вызначаным кірунку, бо яны кіруюць цэрквамі і зьяўляюцца ўсім, а народ - "быдла" і павінен слухацца.

Шэраг дадзеных сьцьверджае, што палякі праводзілі набліжэньне праваслаўя да вуніі. Праваслаўныя палякі, у выдаваным за дзяржаўныя грошы часапісе: "Православнэ Слово", выхвалялі царкву ў былой Рэчыпаспалітай да 1772 г., аднак яны прамоўчвалі, што гэта была вуніяцкая, а не праваслаўная царква. У гэтую пару іезуіт, кс.Я. Урбан са Львова, літаральна закідаў усе праваслаўныя прыходы Беларусі вуніяцкай літаратурай папольску, рассыланай бясплатна і без запатрабаваньня. Тэй-жа мэце служыла ўзнаўленьне акцыі прымусовага ўвядзеньня ў праваслаўную царкву новага календара ў 1938 г. Глум, зьдзек і паніжаньне праваслаўя суправаджалі гэту акцыю, праводжаную на гэты раз з рашучым тэррорам. Напр., дня 24 чэрвеня 1939 г. па старому стылю, вернікі сабраліся на багаслужэньне на сьвята Яна ў Рачавіцкай царкве, Вялейскага павету. Прыбыўшая ў вялікай колькасьці паліцыя з воласьці ў Войстаме, уварвалася ў царкву, паськідала і патаптала сьвечкі, а народ бізунамі выгнала з царквы, не дапушчаючы да багаслужэньня па старому стылю. Наагул новы стыль такім шляхам прыняўся на Горадзеншчыне і Піншчыне, а Віленшчына адстаяла стары стыль і стасаваньне стылю ў царкоўным жыцьці было пакінена "на апінію настаяцеля".

Ад 1938 г. палякі распачалі палянізацыю праваслаўнай іерархіі згары. На дамаганьне польскага ўраду былі высьвячаныя два новыя япіскапы, якія адразу абвесьцілі сябе палякамі: Мацей і Цімахвей. Япіскап Мацей (Сямашка) быў прызначаны Віленскім вікарным япіскапам, аднак ён адразу ўзяў у свае рукі ўсё кіраўніцтва Віленскай епархіяй. Неадкладна ён разгарнуў шырокую палянізацыйную дзейнасьць, спатканую варожа ўсім праваслаўным насельніцтвам. Хутка па сваім прыбыцьці яп. Мацей адслужыў у сьв. Духавай царкве малебен удзячнасьці і прапаведываў папольску. Народ стаў на калені і голасна запяяў малітву: "Спасі Госпадзі людзі Твае.", заглушаючы сьпевам польскую пропаведзь. Наступна вернікі сабраліся каля ўваходу ў царкву і чакалі на выхад яп. Мацея з царквы, дамагаючыся, каб ён пакінуў Вільню. Аднак, яп. Мацей ня выходзіў з царквы, пакуль пакліканая ўзброеная паліцыя не арыштавала многіх дэманстрантаў і не разагнала рэшты праваслаўных.

Характэрна трактаваньне яп. Мацеям духавенства, якое не праводзіла полёнізацыі. У 1939 г. быў ім выкліканы сьв. Міхаіл Іванкевіч, настаяцель Вішнеўскага прыходу, Валожынскага павету. Чакаючы на сваю чаргу ў калідоры сьвятар Я. Грынкевіч апавядаў, што ён чуў грубы крык з лаянкай япіскапа на сьвятара, пасьля - глухі ўдар і наступна - выпіргнены сьв. Іванкевіч з сілай вываліўся праз зачыненыя дзьверы і ўдарыўся аб процілежную сьцяну калідору.

Выкліканы тры разы яп. Мацеям сьв. Язэп Грынкевіч, ня могучы адразу прыбыць і падаючы кожнаразова свае прычыны, быў тэррорызаваны япіскапам за не праводжаньне полёнізацыйных указаньняў кансысторыі. Пры гэтым япіскап Мацей схапіў сьвятара Я. Грынкевіча за каўнер з такой сілай, што павыдзіраў гузікі з расы. Дадаткова япіскап закідаў сьвятару, чаму ён вучыць сваю дачку ў расейскай гімназіі, а ня ў польскай, ці беларускай філіі польскай гімназіі ў Вільні. Сьв. Грынкевіч тадыж быў пазбаўлены прыходу.

Япіскап Цімахвей (Шрэтэр) дзеіў у Варшаве і на Холмшчыне.

Япіскап Савва (Советов) ўключыўся ў полёнізацыйную акцыю і абняў Горадзенскую епархію. Ён кіраваў полёнізацыйнай дзейнасьцяй праваслаўнай царквы, прадстаўленай вышэй. Найбліжэйшым яго супрацоўнікам па полёнізацыі быў сьв. Леанід Касьперскі, прызначаны дырэктарам "Праваслаўнага Навуковага Інстытуту", заснаванага ў 1938 г. у Горадні, з мэтай "арганізацыі жыцьця праваслаўных палякаў у царкоўных рамках". Там-жа выдаваліся праваслаўныя прапагандовыя брашуры ў польскім нацыянальным духу.

Віленская Духоўная Сэмінарыя, дыхаючая навакольным беларускім паветрам, была зьліквідаваная польскім урадам, а заместа яе ў цэнтры Польшчы - Варшаве, быў заснаваны польскі праваслаўны ліцэй, з чыста польскім узгадаваўчьш напрамкам. Праваслаўны багаслоўскі аддзел пры Варшаўскім унівэрсытэце, а роўна і тамтэйшы інтарнат для студэнтаў багаслоўя, былі поўнасьцю спалянізаваныя. Студэнты багасловы былі ахопленыя арганізацыей "Акадэмічнага Саюзу Праваслаўных Палякаў". Толькі што скончыўшыя навуку маладыя і недасьведчаныя, але спалянізаваныя духаўнікі былі адразу прызначаныя благачыннымі, сябрамі кансысторыяў і на іншыя кіраўнічыя становішчы, а старыя і заслужаныя пратаерэі пераводзіліся на глухія прыходы, або зусім звальняліся з дупшастырскай працы, каб даць мейсца палянізатарам.

Польская адміністрацыя зьвяла ролю кансысторыяў да зьбіраньня царкоўнага падатку і забясьпячэньня багаслужбовымі матар'яламі. Ваяводзтвы загадвалі кансысторыям выконваць усе пэрсанальныя зьмены духавенства. Сьвятары праваслаўныя палякі наагул ігнаравалі кансысторыі, а зьвярталіся непасрэдна ў ваяводзтвы.

Усё праваслаўнае духавенства было ператворана ў дзяржаўных ураднікаў цывільнага стану, поўнасьцю залежыла ад ураду і мусіла дакладна выконываць загады польскай адміністрацыі.

Аднак, наступ польскасьці не задавальняўся палянізацыей праваслаўнай царквы, а імкнуўся яе зьменшыць, для павялічэньня каталіцкага стану. Адначасна з ліквідацыйным пагромам праваслаўнай царквы бальшавікамі на Усходняй Беларусі, сугучна распачаўся ў 1937-38 г. масавы пагром і вынішчаньне палякамі праваслаўных цэркваў у Заходняй Беларусі і Украіне ў паветах сумежных з этнаграфічнай Полыпчай; гэтыя пагромы пашырыліся на многія іншыя мясцовасьці Заходняй Беларусі і Украіны.

На Падляшшы і Холмшчьгае праваслаўныя адбудавалі сваё царкоўнае жыцьцё за 20 год па польскіх пагромах; аднак, ў 1938 г. ізноў было запёрта і запячатана палякамі 23 праваслаўныя цэрквы. Да 18 ліпеня ў 1938 г. было запёрта збурана або спалена 108 цэр-кваў, а наагул зьнішчана 150 праваслаўных цэркваў. Адбіраліся і нішчыліся цэрквы ня толькі раней адабраныя ад вуніятаў і адданыя праваслаўным праз расейскі царскі ўрад, але і зусім новазбудаваныя цэрквы. У Люблінскім павеце ў чэрвені і ліпені 1938 г. бурэньні праваслаўных цэркваў адбываліся па загаду паветавага старасты.

У павеце Белай Падляшскай зьнішчана цэрквы ў мясцовасьцях, як ніжэй: Белая Падляшская - сабор з 1582 г. перароблены на касьцёл, а царква з 1929 г. збураная; Загарава - царква з 1909 г. збураная, як і 5 капліц; Міжлесьсе - царква з 1907 г. збураная; Кіявец - 2 царквы: з 1902 г. і 1936 г. збураныя; Кодань - царква з 1596 г. пераробленая на касьцёл, а другая царква збураная; цэрквы ў Канстантынаве, Кастамалотах і Забалацьці - збураныя. Цэрквы ў Белай Падляшскай, Кіяўцы, Кодані і Кастамалотах былі збудаваныя ўжо па 1-й Сусьветаай Вайне, за польскага панаваньня, аднак польскі ўрад збурыў іх.

У мястэчку Канстантынаве, Бельскага павету, на могілках бы-ла праваслаўная капліца, якую палякі зруйназалі 13 ліпеня 1938 г. Мясцовая ўлада спачатку запрапанавала зруйнаваць яе мясцовай жы-Доўскай пажарнай камандзе, але тая адмовілася. Тады палякі самі кінуліся на царкву, секлі яе, разцягвалі так, што на ўратаваных абразох захаваліся сьляды ад сякераў.

У вёсцы Міжлесьсі, Бельскага павету, царква зьнішчана 14 лі-пеня 1938 г. Аб бядзе прыхаджане прыпушчалі раней, бо папярэдня палякі разбурылі царкву па суседзтву ў Загараве. Найкаштаўнейшыя царкоўныя рэчы загадзя былі схаваныя, а з 13 на 14 ліпеня народ усю ноч прабыў у царкве ў плачы і малітвах. Раніцай аб 7 гадзіне прыехала 8 грузавікоў паліцыі і палякаў работнікаў. Паліцыя разганяла народ гумовымі палкамі і густа абкружыла царкву. Войт пачаў шукаць сьвятара, які схаваўся ў суседнім сяле. Работнікі пачалі зьдзіраць страху, ламаць і выкідаць абразы і іканастас. Каля 12 гадзіны ськінулі вялікі купал, па чым расьпілавалі згары данізу сьцены царквы і разьдзёрлі іх лінамі. Каля 3-й гадзіны ўначы каінава работа палякоў была скончаная, па чым паліцыя і работнікі ад'ехалі.

Бурэньне цэркваў адбывалася па загаду паветавых старастаў пры ўдзеле ўзброенай паліцыі. Цынізм польскай акупацыйнай улады пасунуўся да таго, што мясцовае праваслаўнае жыхарства змушалася аплочваць за бурэньне сваіх цэркваў палякамі, што часта станавіла болып за 1,000 злотых.

У Маладэчне на мейсцы ранейшай царквы стаяла праваслаўная капліца, да якой адбываліся крэоныя ходы, што надавала мястэчку праваслаўны і беларускі, а не каталіцкі і польскі характар. Палякі хацелі адабраць гэту капліцу шляхам каталіцкай працэсыі, якая ў вызначаны дзень мела адслужыць пад капліцай каталіцкае багаслужэньне. Даведаўшыся аб гэтым група беларускіх сялян, якія прывязьлі прадаваць дровы, разьмясьцілася каля капліцы з паленамі ў руках заяўляючы, што будуць біцца ў абароне капліцы. Тады працэсыя абмінула капліцу. Аднак, у 1938 г. гэта капліца была ўначы ўзарвана дынамітам пад кіраўніцтвам польскага вайсковага ксяндза Завадзкага.

У Вільні ў гэтым часе палякі адабралі рэшту забудаваньняў сьв. Траецкага манастыра з царквой. Старавінная Пятніцкая царква, у якой адпраўлялі багаслужэньні беларусы, была так сама адабраная палякамі і стаяла запёртая бяз ужытку.

У вёсцы Мамаі, Дзісьненскага павету, была адна сямья каталікоў, а рэшта каля 600 жыхароў былі праваслаўныя. Там была праваслаўная царква. У 1938 г. ксёндз з Глыбокага арганізаваў палякаў для адабраньня гэтай царквы. Польская каталіцкая працэсыя прыйшла да царквы і паставіла каля яе каталіцкі крыж, калі надбеглі мясцовыя праваслаўныя і распачалася бойка, у якой праваслаўныя абаранілі царкву. Да пастаўленага крыжа праваслаўныя прыбілі пярэчкі, прыдаючы яму праваслаўны характар. Палякі адарвалі пярэчкі ад крыжа. Пазьней праваслаўныя прыкруцілі шрубамі жалезныя пярэчкі да крыжа. Аднак, палякі арганізавалі вялізную працэсыю і ўначы ўварваліся ў царкву, забіраючы яе гвалтам. Агулам у Глыбоцкім павеце ў гэту пару ад праваслаўных было адабрана палякамі каля 15 цэркваў; частка іх была пераробленая на касьцёлы, а іншыя былі пазамыканыя і стаялі парожнымі.

У вёсцы Дуброве, каля Радашкавіч, была праваслаўная царква. На распарцэляваныя па суседзтву землі былі паселеныя польскія каляністыя і раскватэраваныя вайсковыя аддзелы КОП-у. Ксяндзу Врублеўскаму было загадана адабраць гвалтам праваслаўную царкву ў Дуброве і адчыніць там каталіцкі касьцёл. Арганізаваўшы баёўку палякаў каталікоў кс. Врублеўскі ўварваўся ў незамкнёную царкву і распачаў у ей каталіцкае багаслужэньне. Нібы прыпадкова побач царквы адбывалася збройная муштра жаўнераў КОП-у, якія зараз-жа прыбылі ў царкву і былі першымі слухачамі каталіцкай мшы ў праваслаўнай царкве, гдзе наступна была адчынена каталіцкая парафія. Ксяндзу Врублеўскаму было загадана нагаворваць праваслаўных на прыняцьце вуніі. На урачыстых багаслужэньнях у новай парафіі прапаведваў пабеларуску іезуіт усходняга абраду.

Беластоцкі стараста забараніў праваслаўным закончыць рэмонт і распачаць багаслужэньні ў тамтэйшым праваслаўным саборы, матывуючы гэта вымаганьнямі "бясьпекі з тэхнічнага боку", хаця сабор быў зусім нядаўна і вельмі салідна пабудаваны.

На праваслаўны сабор у Горадні палякі зрабілі напад, апанавалі яго і не зьвярнулі праваслаўным. Падобна была адабраная царква ў Рубяжэвічах.

Душой гэтых нападаў і пагромаў праваслаўных цэркваў быў паляк, пінскі біскуп Букраба.

У прыгранічных мясцовасьцях польскія вайсковыя пляцоўкі КОП-у гвалтам і тэррорам наварочвалі праваслаўных на каталіцтва і прасьледвалі па свойму праваслаўных. У Радашкавічах, Вялейскага павету, у 1937 г., падчас вялікоднай службы ў царкве, польскія вайскоўцы КОП-у, з камандзёрам Ціхонскім на чале, сьпілавалі праваслаўны крыж-памятнік на Ільлінскай горцы і спалілі яго. У хуткім часе у сям'і Ціхонскага сталася бяда - яго малы сын уваліўся ў варатак і абварыўся на сьмерць; сярод народу хадзілі чуткі, што гэта ёсьць кара Божая за зьдзек над праваслаўнымі.

3 боку праваслаўных палякаў япіскапаў Саввы і Мацея ня было супраціву акцыі пагромаў праваслаўных цэркваў палякамі, а наадварот - былі ўзгадняньні. Яп. Савва падпісваў акты аб "няпрыдатнасьці" цэркваў з тэхнічнага боку, якія наступна палякі руйнавалі.

Ужо у апошнія тыдні існаваньня Польшчы, калі Гітлер зажадаў далучэньня да Нямеччыны вольнага гораду Данцыгу і Паморскага "калідору" ад Польшчы, то польскі сойм не знайшоў іншага сродка на вялізную небясьпеку для дзяржавы, як пастанавіў асыгнаваць некалькі міліёнаў злотых на ўзмацненьне каталіцкай акцыі на Заходняй Беларусі і Украіне. Так, ужо гінучы, палякі хацелі дабіваць беларускасьць Заходняй Беларусі польскім каталіцтавам.

Польская антыбеларуская палітыка ў цэлым абсягу і полёнізацыя праваслаўнай царквы, - ня зьнішчылі беларускай нацыянальнай сьведамасьці ў народзе і не зацёрлі беларускага характару праваслаўя ў верніках.

Палякі дэнацыяналізавалі і іншыя меншасьці на Беларусі, як украінцаў і жыдоў. Напр., з часоў пагромаў жыдоў эндэкамі, многія інтэлігэнты жыды сталі падаваць сваю нацыянальнасьць, як польскую, майсеевага веравызнаньня.

У гэтым пэрыодзе на Беларусі праводзілі сваю дзейнасьць баптыстыя, мэтадыстыя і інш. царкоўныя арганізацыі. Яны карысталіся беларускай мовай у працы сярод беларускага народу, выдавалі сваю духоўную літаратуру пабеларуску і падтрымлівалі вучняў беларускіх гімназыяў матар'яльна. Аднак, гэтыя рэлігійныя плыні не здабылі шырэйшага ўплыву на беларускі народ.


Спіс выкарыстаных крыніц

1. Круглов А.А. Основы религиоведения. - Мн.: ТетраСистемс, 2002. - 192с.

2. Религиоведение: Хрестоматия: Учеб. пособ. / Автор-сост.п.И. Костюкович. - Мн.: Новое знание, 2000. - 480с.

3. Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі / Пер. з рус. Т.М. Бутэвіч і інш.; Прадм. Дз.У. Карава, Я.І. Бараноўскага. Мн.: БелЭн, 1994.510 с.

4. Касяк, І. З гісторыі Праваслаўнай Царквы беларускага народу / І. Касяк. - Нью-Йорк, 1956. - 191с.

5. Шымуковiч С.Ф. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / Шымуковiч С.Ф. - Мн., 2005. - 235 с.

6. Костюкович П.И. Религиоведение: Уч. пособ. - Мн.: "Новое знание", 2001. - 192с.

7. Шиленок, Д., свящ. Из истории Православной Церкви в Белоруссии / Д. Шиленок. - М., 2006. - 216 с.


Еще из раздела История:


 Это интересно
 Реклама
 Поиск рефератов
 
 Афоризм
Есть люди, с которыми хочется поделиться всем, что они имеют.
 Гороскоп
Гороскопы
 Счётчики
bigmir)net TOP 100