История: Мяленцiй Сматрыцкi - Бияграфiя, Реферат

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Беларускі Дзяржаўны Універсітэт Інфарматыкі і Радыёэлектронікі

Рэферат на тэму:

“Мяленцій Сматрыцкі”

Выканаў:

Студэнт гр. 251004

Мядзведзеў Андрэй Юр’евіч

Мінск, 2002 г.


Грамадска-палітычны і царкоўны дзеяч, пісменнік. Нарадзіўся каля 1578г. ў мястэчку Смотрыч (цяпер Дунаявецкі раён Хмяльніцкай вобласці) у шляхецкай сям’і. Пачатковую адукацыю атрымаў пад кіраўніцтвам бацькі – вядомага палеміста, аўтара антыкаталіцкіх твораў, рэктара Астрожскай школы, дзе Сматрыцкі “абучаны славянчкі, грэчаскі і лацінскі”, а таксама грэка Кірыла Лукарыса – рознабакова адукаванага чалавека, будучага канстанцінопальскага патрыярха. Скончыўшы філасоўскі факультэт Кіеўскай езуіцкай акадэміі, Сматрыцкі займаўся педагагічнай дзейнасцю ў паравлаўных брацкіх школах Вільні, Мінска, Кіева. Паводле Баркалабаўскага летапісу, князь Б. Саламарэцкі па рэкамендацыі К. Астрожскага ў 1600 запрасіў Сматрыцкага настаўнікам да свайго сына Багдана: “ўзяўшы сына ад Лаўрэнція зараз дано да навукі лацінскія да пана Максіма Герасімавіча Сматрыцкага”. З гэтага часу Сматрыцкі надоўга звязаў свой лес з сям’ей памяненага князя, часта жыў у яго маентках Саламарэчча пад Мінскам і Баркалабава на Магілеўшчыне. Разам з сынам князя ен прадаўжаў адукацыю у розных гарадах Сілезіі, Славакіі, Геоманіі, слухаў лекцыі ва ўніверсітэтах Лейпцыга, Нюрберга, Вітэнберга, дзе жыў і прапаведаў Лютэр. Відаць, за мяжой Смытрыцкі атрымаў ступень доктара медзіцыны, пра што сведчыць тытульны ліст яго “Апалогіі” (1629), Львоў). Вярнуўшыся з-за мяжы, Смытрыцкі жыў у таго ж князя пад мінскам. У той час ішло бязлітаснае змаганне дзьвух чэркваў – каталіцкай і праваслаўнай, за якім выразна праглядваліся сацыяльна-палітычныя і нацыянальныя інтарэсы кожнага з бакоў. Цяжкае уражанне на Смытрыцкага зрабілі езуіцка-уніяцкая нецярпімасць, беззаконне і разгул фанатызму ў адносінах дя мясцовага насельніцтва “русінаў”. Уключыўчыся ў гэтую барацьбу, Смытрыцкі напісаў шэраг брашур, у якіх не прызнаваў правамоцнасць уніі (супраць “Разговоров береснятина с братчиком”, I “Воскресшего Наливайко”), даваў парады пра спробы супраціўлення распаўсюджванню уніяцкага веравызнання, наладжваў сувязі з іншымі цэнтрамі праваслаў’я (Вільня, Львоў), садзейнічаў стварэнню ў Мінску праваслаўнага брацтва. Антыезуіцкая накіраваначць яго твораў і дзейнасці выклікала да Смытрыцкага павагу і давер насельніцтва, якое бачыла ў яго асобе свайго абаронцу. Езуіцкі гісторык Я. Суша быў вымушаны сведчыць: “К няму як аракулу сцякаліся людзі з ўсіх старон”. Неўзабаве Смытрыцкі перабраўся ў Вільню, дзе ад імя праваслаўнага віленскага брацтва ў 1608 напісаў “Антыграфі, або адказ на з’едлівы трактат” супраць твораў І. Пацея “Ерасі...”. Абараняючы дагматыку праваслаўя, адстойваючы права на свабоду веравызнання, ў прадмове да гэтага твора ен заяўляў пра гістарычную і прыродную праўду тых, над кім робяць насілле: “Такава сіла праўды – чым больш яе імкнуцца задушыць, тым больш яе замацоўваюць”.

 На прадставе юрыдычных дакументаў Смытрыцкі абвяргаў абвінавачванні уніяцкіх аўтараў у парушэнні праваслаўнымі законаў і ўтварэнні імі беспарадкаў, апісваў “беззаконнасць, свавольствы і эксцэссы”, якія цыняць уніяты і католікі, парушаючы ўсе “броскія і чалавечыя ўстанаўленні”. Так Смытрыцкі апыніўся ў цэнтры разгорнутага грамадска-рэлігійнага руху. Адзін з лепшых яго тагачасных твораў па змесце, форме і перадачы пачуццяў – “Трэнас, альбо Лямант ўсходняй царквы” (1610) за прыгожы і вобразны стыль якога Сматрыцкага называлі златавучтам. У цэнтры вобраз праваслаўнай маці-царквы, якая плача і пакутуе. У ім адлюстраваны трагічны лес народа, разбурэнне жыцця грамадства, смута і спусташэнне ў краі: “Гора мне няшчаснай... з ўсіх бакоў абрабаванай... выстаўленай на ўсеагулюную знявагу... Рукі ў аковах, ярмо на шыі, путы на нагах, двухбаковавостры меч над галавой.” Лэты плач і пакуты – трагедыя народа, які плача ад бяссілля ў няроўнай барацьбе з тонка спланаваным і арганізаваным каталіцка-уніяцкім наступам. Галоўная тэма “Трэнаса...” – усбаковая крытыка каталіцкай царквы ад яе догматаў да маральнага абрысу яе святароў.

 Адно з галоўных пытанняў, якія абмяркоўвалі тагачасныя палемісты, было пытанне аб прычынах ажыццяўлення Брэсцкай уніі. Яно хвалявала ўсе грамадства. Многія аўтары бачылі іх ў прыгнечаным і гаротным становішчы праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай. Падзяляючы гэты погляд, Сматрыцкі, як ніхто іншы, пераканаўча і найбольш поўна абгрунтаваў яго. Ён усебакова паказаў агульны стан праваслаў’я, непаладкі яго структуры, дэмаралізацыю, бяспраўе і прыгнечанае становішча ў грамадстве. Прычыны ўвядзення ўніі Сматрыцкі бачыў ў маральным разлажэнні лухавенства. Выкрываючы жыцце святароў ўсей царквы, Сматрыцкі даў ім трапную характарыстыку: “Ні жыцце, ні звычаі, не паводзіны, ні адзенне не робіць вас настаўнікамі... У жыцці вы шынкары і купцы, па звычках – лежабокі, ў размове – невукі, у абыходжанні – крывадушныя, а па адзенні – драпежныя ваўкі, вашы забавы – распусныя. Гэта ўсе губіць і вас саміх, і тых, хто вас пераймае”. Пасля выдання “Трэнаса...” паводле ўказа Жыгімонта ІІІ на праваслоўнае брацтва абрынуліся рэпрэсіі: яго друкарня была зачынена, кнігі і шрыфт знішчаны, накладзены штраф ў 5000 злотых, карэктар Л. Карповіч быў зняволены ў турму, аўтара ад пакарання выратаваў псеўданім (Феафіл Арфалог). Каб нейтралізаваць ў грамадстве ўражанне ад “крамольнай кнігі”, езуіты і ўніяты выдалі некалькі твораў супрацьлеглага зместу, у тым ліку “перастарогу” П. Скаргі (1610), “Перыгорыю” І. Марахоўскага (1612) і інш. Яны называлі Сматрыцкага здраднікам айчыны, агентам Масквы, вучнем Лютэра і інш. Але э твор захоўвалі, перадавалі з пакалення ў пакаленне, перапісвалі ад рукі. Сваю антыуніяцкую дзейнасць у духу “Трэнаса...” Сматрыцкі працягваў і надалей. Паяля смерці Карповіча ен быў абраны настаяцелем Святадухаўскага манастыра (прыняў манаства ў 1617), узначаліў праваслаўнае брацтва ў Вільні. Яго дзейнасць як педагога і вучонага-філолага на працягу ўсяго жыцця была цесна связана с праваслаўнымі брацтвамі ў Вільні, Мінску, Кіеве і інш. Быў рэктарам брацкай школы ў Кіеве (1616-17). Абагульненнем навуковай працы і педагагічнай практыкі Сматрыцкага з’явілася “Грамматики славенския правилное синтагма», выдадзеная ў Еўі (каля Вільні) у 1619. Па аналогіі з грэчаскай мовай Сматрыцкі падзяліў граматыкку на арфаграфію, этымалогію, сінтаксіс і прасодыю. Як філолаг Сматрыцкі глыбока пранікаў ў лад мовы, адчуў яе натуральныя ўласцівасці, выявіў яе нормы, заканамернасці і унутраныя магчымасці. Амаль ўче наступныя выданні граматык у розных краінах былі або скарачэннямі, або малазначнымі перавпрацоўкамі, ці прамым капіраваннем “Граматики...” Сматрыцкага.

 У сувязі з назначэннем у 1620 Сматрыцкага ўпаўнаважаным канстанцінопальскага патрыярха ў Кіеве разгарнулася новая хваля антыўніяцкага руху. Да гэтага часу ў праваслаўнай царквы не засталося ніводнай епіскапскай кафедры, не занятай уніятамі.З 1618 архіепіскапам полацкім быў уніят Іасафат Кунцэвіч.

 У каралеўскіх граматах (1621 і інш.) Сматрыцкі і метрапаліт Барэцкі аб’яўляліся самазванцамі і ворагамі дзяржавы. Спецыяльны каралеўскі указ патрабаваў ад Віленскага магістрата пакараць Сматрыцкага як шпіёна і бунтара. Была нават створана следчая камісія, тройчы Сматрыцкага выклікалі на суд, але ен на яго не з’явіўся. На працягу 1621-23 ім напісаны і выдадзенынаступныя творы: “Апраўданне нявіннасці”,”Абарона апраўдання”(1621) і інш. У іх Сматрыцкі адлюстраваў новыя хвалі рэпрэсіі, стойкасць насельніцтва. Кульмінацыяй гэтай барацьбы было паўстанне ў 1623 гараджан Віцебска, у выніку якога быў забіты епіскап-уніят І. Кунцевіч. Сматрыцкі быў аб’яўлены саудзельнікам забойства. І тады ен тайна з’ехаў з Вільні ў Кіеў, адтуль ў Палесціну, Егіпет, Грэцыю, дзе прабыў 3 гады. Ў 1626 вярнуўся у Кіеў. Апошнія гады жыцця правёў у Дзерманскім манастыры.

 Сматрыцкі займае значнае месца ў гісторыі грамадска-палітычнай думкі Беларусі і Украіны І чвэрці 17 ст. Як рэлігійны дзейнік, таленавіты пісменнік, як філолаг і педагог. Ён памер 27.12.1633


Еще из раздела История:


 Это интересно
 Реклама
 Поиск рефератов
 
 Афоризм
Салон «Интим»: «Техника, которая любит Вас!».
 Гороскоп
Гороскопы
 Счётчики
bigmir)net TOP 100