Культура и искусство: Нацыяцальная мадэль свету беларуса i адлюстраванне яе у розных пластах беларускай культуры, Реферат

Нацыяцальная  мадэль  свету  ў  беларусаў

  і  адлюстраванне  яе  ў  розных  пластах  беларускай  культуры


 

ПЛАН   :

 

I.   Мастацтва  першабытнаабшчыннага   ладу  на  тэрыторыі  Беларусі.

II. Мастацтва  Беларусі  ў  IV - XIII стст.

                 Дойлідства.

III. Мастацтва  Беларусі  ў  XIII - XVI стст.

           Абарончае  дойлідства.


I.         З’яўленне  мастацтва  ў  жыцці  чалавека  адносіцца  да  далёкага  перыяду  гісторыі,  калі  ён  пачаў  ствараць  прадметы  хатняга  ўжытку  і  прылады  працы.  У  працэсе  практычнай  дзейнасці  ў  нашага  продка  пачало  абуджацца  пачуццё  прыгажосці.  Яго  прыцягвала  гармонія  навакольнага  прыроднага  асяроддзя,  чалавечага  цела.  У  час  палявання  ён  любаваўся  грацыёзным  спрытам  звера.  Усё  гэта  не  магло  не  адбіцца  на  прадметах  быту,  якія  вырабляў  першабытны  чалавек.

Сведчанне  ранняй  рамеснай  дзейнасці  на  тэрыторыі  сучаснай  Беларусі - старажытныя  археалагічныя  помнікі.  Даследаванне  прылад  працы,  выяўленых  пры  раскопках,  паказвае:  гэта  не  толькі  прадметы  хатняга  ўжытку,  але  і  ў  пэўнай  ступені  творы  прыкладнога  мастацтва.  Першыя  прыкметы  ўзнікнення  выяўленчага  мастацтва  ў  Беларусі  адносяцца  да  эпохі  позняга  палеаліту­ ­- прыкладна  22 - 25  стст.  назад.  Пры  даслядаванні  стаянкі  першабытнага  чалавека  ў  вёсцы  Елісеевічы  Бранскай  вобласці  знойдзена  шмат  караляў  з  ракавінак  і  некалькі  пласцінак  з  біўня  маманта,  упрыгожаных  геаметрычным  арнаментам,  невялікая  пятнаццацісантыметровая,  выразаная  таксама  з  біўня  маманта,  статуэтка  жанчыны.  Формы  яе  цела  перададзены  выразна  і  пластычна,  што  сведчыць  аб  зарадженні  ў  першабытнага  чалавека  рэалістычнага  ўспрымання  навакольнага  свету.

У  эпоху  позняга  палеаліту  людзі  пачалі  актыўна  ўпрыгожваць  сваё  цела  і  адзення.  Магчыма,  у  гэтым  праявілася  натуральная  прагада  прыгожага.  На  стаянках  верхняга  Прыдняпроўя  сустракаюцца  падвескі  з  ракавін,  з  прасвідраваных  зубоў  лісіцы,  воўка,  пацерачкі  з  вапняковых  трубачак  марскіх  чарвячкоў.  Упрыгаженні  дапаўняліся  касцянымі  трубачкамі,  арнаментаванымі  падоўжанымі  нарэзкамі.  У  эпоху  неаліту (V-IV  тысячагоддзі  да  н. э.)  асноўнымі  дасягненнямі  першабытнага  чалавека  былі:  выраб  больш  дасканалых - са  шліфаванага  каменя - прылад  працы  і  зброі,  посуду  з  гліны,  пражы  з  валакністых  раслін.

З  разлажэннем  у  першым  тысячагоддзі  да  нашай  эры  першабытнабшчыннага  ладу  ва  ўсходніх  славян  пачынае  мяняцца  і  характар  іх  гаспадарчай  дзейнасці.  У  сувязі  з  развіццём  земляробства  вялікае  значэнне  набывае  вытворчасць  рамесных  вырабоў.  Здабыча  і  коўка  жалеза  адкрылі  вялікія   магчымасці  для  развіцця  кавальскага  і  ювелірнага  рамёстваў.  Удасканаленне  майстэрства  рамеснікаў  мела  вялікае  значэнне  для  развіцця  дэкаратыўнага - прыкладнога  мастацтва.  Тагачасныя  рамяство  і  мастацтва  былі  цесна  звязаны.  Нярэдка  ў  адной  асобе  выступаў  і  рамеснік,  і  мастак.

Да  часоў  першабытнаабшчыннага  ладу  адносіцца  зараджэнне  манументальнай  скульпуры.  Тэматыка  яе  вызначалася  язычніцкай   міфалогіяй. 

У  дрыгавічоў,  радзімічаў  і  крывічоў,  што  насялялі  тэрыторыю  сучаснай  Беларусі,  было  даволі  шмат  язычніцкіх  бажаствоў,  якім  яны  пакланяліся  і  прыносілі  ахвяры,  чые  скульптуры  стваралі.  На  жаль,  большасць  з  іх,  асабліва  драўляных,  не  захаваліся  да  нашага  часу.

З  прыняццем  старажытнай  Руссю  хрысціянства  ўсе  язычніцкія  ідалы  былі  знішчаны.  Да  нас  дайшло  літаральна  некалькі  каменных   выяў.  Прыгадаем  тыя,  што  ўяўляюць  найбольшую  цікавасць.  Чатырохтварны  ідал,  знойдзены  ў  1848 г.  у  раце  Збруч,  мае  выгляд  чатырохграннага  слупа,  завершанага  галавой  з  чатырма  тварамі.   Так  званы «шклоўскі  ідал»  знойдзены  ў  1963 г.  на  беразе  ракі  Серабранка  -  прытока  Дняпра.  Гэта  манументальная  скульптура  з  пясчаніка  мае  вышыню   120 см  і  вагу  250 кг.  Форма  яе   -  цыліндрычная.  Твар  старажытнага  бажества  ўзбуйнены  ў  параўнанні  з  фігурай.  Вельмі  абагульненыя  формы  надаюць  скульптуры   манументальнасць.  Такая  прымітыўная  апрацоўка,  напрыклад,  уласцівая  галаве  антрапаморфнага  ідала  з  каменя  -  ракушачніка  вышынёй  46 см,  знойдзенага  пры  раскопках  на  ўскраіне  Слоніма.

Язычніцкія  культавыя  выявы  людзей  і  жывёл  знойдзены  і  ў  іншых  месцах  Беларусі.  Так,  у  развалінах  старажытнага  будынка  ў  Віцебску   адшукана  залатая  статуя  язычніцкага  бога.  Другі  від  старажытных  манументальных  скульптур  -  каменныя  бабы.  Найбольш  цікавымі  сярод  іх  з’яўляліся   фігуры   жанчын,  знойдзеныя  у  Слонімскім  раёне.  Там жа  былі  выяўлены  каменныя  скульптуры  гусака,  гадзюкі  і  іншых  жывёлін.

Найбольш  старажытным  адлюстраваннем   першага  тысячагоддзя  да  нашай  эры  з’яўляецца  фігурка  з  абпаленай  гліны  вышынёй  3,5 см, якая  ўяўляе  старога   з  барадой,  зачасанымі  валасамі (знойдзена  паблізу  вёскі  Багушевічы  Бярэзінскага   раёна).  Першабытнае  мастацтва  мае  вялікае  пазнавальнае   значэнне  для  вывучэння  гісторыі  культуры   Беларусі.

II.    Разглядаючы  мастацтва  Беларусі  гэтага  перыяду,  неабходна  падкрэсліць  яго  непарыўную  сувязь  з  культурай  усёй           Старажытнай  Русі,  адзначыць  характэрныя  асаблівасці,  уласцівыя  менавіта  беларускаму   мастацтву,  своеасаблівасць  нацыянальных  помнікаў  дойлідства.

Агульнасць  культурных  сувязей  праўляецца  ў  адзінстве  будаўнічай   тэхнікі  і  архітэктуры.  Але  пры  едзінстве,  што  вынікае  з  традыцый  дойлідства  Старажытнай  Русі,  архітэктура  беларускіх  зямель  развівалася  ў  некалькіх  самастойных  напрамках.  Сведчанне  гэтага - помнікі  мясцовага  манументальнага  дойлідства,  якія  захаваліся  да  нашага  часу.

У  эпоху  Кіеўскай  дзяржавы  і  феадальнай  раздробленасці  на  тэрыторыі  сучаснай  Беларусі  шырока  развіваецца  горадабудаўніцтва.  Згодна  з  летапісам,  у  IX - XI  стст.  узніклі  гарады:  Полацк (862),  Тураў (980),  Заслаўе (канец  X ст.),  Мінск  і  Орша (1067).  У  іх  узводзяцца  збудаванні  самага  рознага  прызначэння:  княжацкія  харомы,  царквы,  манастыры.

Да  ліку  самых  старых  гарадоў  Беларусі  належыць  Полацк.  Ранняе  паселішча  ў  раёне  сучаснага  Полацка  ўзнікла  на  месцы  ўмацаванага  валамі  гарадзішча,  размешчанага   ў  нізоўях  прытока  Заходняй  Дзвіны - Палоты.  На  мяжы  X - XI  стст.  гэта  ўжо  быў  добра  ўмацаваны  горад,  плошча  дзяцінца  якога  дасягала  7  га.

Першым  з  ліку  выдатных  культавых  збудаванняў  Полацка  і  ўвогуле  заходніх  абласцей  Старажытнай  Русі  з’яўляецца  Сафійскі  сабор,  закладзены  паміж  1044  і  1066  гг.  Грэчаскае  слова  «сафія»  літаральна  азначала  «майстэрства,  веды,  мудрасць».  Але  хрысціянамі  сэнс  яго  тлумачыўся  больш  шырока  і  звязваўся, у  прыватнасці,  з  ідэяй  чалавечай  «аднадумнасці  і  супольнасці».

Узводзілі  сабор  усім  мірам.  Гэта  быў  галоўны  будынак  не  толькі  сталіцы,  але  і  ўсяго  княства.  У  вачах  жыхароў  Полацкай  зямлі  Сафійскі  сабор  сімвалізаваў  іх  аднадумнасць  і  еднасць.  Аб  першапачатковым  яго  выглядзе   захаваліся  супярэчлівыя  звесткі.  У  адных  крыніцах  храм  гэты  называецца  сямікупальным,  у  другіх - пяцікупальным.  У  нашы  дні  ад  старажытнага  сабора  засталіся  асобныя  часткі  падмуркаў,  тры  абсіды  (гранёныя  выступы  будынка),  склеп  і  часткі  ўнутраных  слупоў.  Фрагменты,  што  захаваліся,  дазваляюць  меркаваць,  што  ў  мінулым  гэты  помнік  архітэктуры  быў  ў  многім  падобны  на  Кіеўскую  Сафію,  але  меў  і  некаторыя  адрозненні.  Адной  з  арыгінальных  асаблівасцей  полацкакага  сабора  з’яўляюцца  гранёныя  абсіды.  Ні   ў   Кіеве,  ні  ў  Ноўгарадзе  такія  абсіды не  сустракаюцца.  Таксама  характэрная  рыса  храма  ў  Полацку - адсутнасць  абходных  галерэй  і  вежаў.  Дзякуючы  гэтаму  вонкавы  аб’ём  збудавання  выглядаў  больш  велічным  і  дынамічным.

У  XVIII  ст.  гэты  помнік  архітэктуры  поўнасцю  перабудавалі: зніклі  купалы,  зявіліся  дзве  вежы  на  галоўным  фасаде.  Сабор  быў  пераўтвораны  ва  уніяцкую  базіліку.

Другі  славуты  архітэктурны  помнік  полацкай  зямлі - Спаса - Ефрасінеўская  царква,  пабудаваная  паміж  1128  і  1156 гг.  дойлідам  Іаанам.  Гэта  аднагаловая  пабудова  невялікага  памеру,  простага  плана.  Манументальнасць  яе  знешняму  выгляду  надае  ярусная  вонкавая  кампазіцыя.  Узведзена  царква  па  загаду  славутай  Ефрасінні  Полацкай.  Збудаванне  заняло  ганаровае  месца  ў  гісторыі  дойлідства  і  паклала  пачатак  распаўсюджанню  пірамідальна - шатровых  храмаў  у  Расіі,  на  Украіне  і  ў  Беларусі.

Выдатны  помнік  старажытнай  манументальнай  архітэктуры - Барысаглебская  царква  XII  ст.,  якая  дагэтуль  узвышаецца  на  Замкавай  гары   г. Гродна.  Сцены  невялікага  храма  выкладзены  з  чырвонай  цеглы.  У  іх  умураваны  паліраваныя  плоскія  цёмна - чырвоныя  камяні,  а  таксама  керамічныя  пліты,  пакрытыя  глазурай   жоўта - залатых  і  бірузова - зялёных  таноў.  Амаль  восемсот  гадоў  упрыгожваюць  яны  фасады  пабудовы,  але  не  страцілі  сакавітасці  і  чысціні  колеру.  Ствараецца  ілюзія  інкрустацыі  каштоўнымі  каменямі.  У  скляпенні  і  верхнія  часткі  ўнутраных  сцен  былі  ўмураваны  керамічныя  гаршкі - галоснікі.  Гэты  дойлідскі  прыём  змягчаў  гук,  забяспечваючы  тым  не  менш  добрую  акустыку.  Падлога  храма  была  пакрыта  керамічнымі  пліткамі  зялёнага,  жоўтага,  і  карычневага  колеру,  што  ўтваралі  арнаментальны  дыван  вялікай  мастацкай  выразнасці.  Барысаглебская  царква,  размешчаная  на  высокім  абрывістым  беразе  Нёмана,  захавалася  не  поўнасцю.  Скляпенні  яе  і  купал  зніклі  даўно,  паўднёвыя  і  частка  заходняй  сцяны  абваліліся  ў  выніку  апоўзня  1853 г.

Адным  з  найбольш  значных  помнікаў  дойлідства  раннефеадальнай  эпохі  на  тэрыторыі  Беларусі  была  Благавешчанская  царква  у  г. Віцебску (сярэдзіна  XII  ст.).  Гэты  аднакупальны,  трохабсідны  храм  размяшчаўся  на  левым  беразе  Заходняй  дзвіны.  Архітэктура  яго  была  простай,  але  выразнай: сцены  ажыўляліся  толькі  паўцыркульнымі  кіламі   і  вертыкальнымі  лапаткамі.  На  жаль,  зрайнаваны  ён  ужо  ў  наш  час.                                                       

III.    Да  XIII  ст.  звесткі  аб  мураваных  крапасных  збудаваннях  на  тэрыторыі  Беларусі  адсутнічаюць.   Але  ўжо  ў  перыяд  феадальнай  раздробленасці  і  распаду  Кіеўскай  дзяржавы  з’яўляюцца  першыя  мураваныя  збудаванні  тыпу  асобнай  магутнай  абарончай  вежы,  якая  абкружалася  землянымі  і  драўлянымі  ўмацаваннямі.  Падобныя  вежы - данжоны  ў  VIII - XIV  стст.  былі  пашыраныя  таксама  ў  Польшчы,  Скандынавіі,  Прыбалтыцы,  паўночна - заходняй  Русі,  на  Валыні.  З  розных  крыніцаў  вядома  пра  вежы  ў  Полацку,  Тураве,  Гародне,  Навагрудку,  Бярэсці.

У  раённым  центре  Камянец  Брэсцкай  вобласці  да  цяперашніх  дзён  захавалася  абаронна - вартавое  збудаванне,  вядомае  як  Белая  Вежа.  Летапіс  сведчыць,  што  ўзведзена  яна   майстрам  Алексай  пры  дапамозе  мясцовых  жыхароў  у  XIII  стагодзі  (паміж  1276  і  1288 гг.).  Вежа  круглая  з  вонкавым  дыяметрам  13,6 м  пры  таўшчыні  сцен  2,5 м.  Вышыня - 29,4 м.  Пяць  яе  ярусаў  злучаны  паміж  сабой  унутранай  лесвіцай.  А  з  трэцяга  яруса  можна  было  дабрацца  да  верхняй  пляцоўкі  таксама  і  па  каменных  прыступках,  што  знаходзіліся  ў  тоўстых  сценах.  Агульная  плошча  памяшканняў  на  ўсіх  паверхах  дасягала  300 кв. м.,  што  дазваляла  ў  час  абароны  размясціць  шмат  воінаў.  Змураваныя  з  цэглы  сцены  крыху  нахіленыя  ўнутр,  не  маюць  звонку  гарызантальных  чляненняў  і  завершаныя  буйнымі  зубцамі,  адпаведнымі  агульным  прапорцыям  вежы.  У  гэтым  помніку  спалучыліся  кампазіцыйныя,  канструктыўныя  і  дэкаратыўныя  прыёмы  раманскай  архітэктуры  з  раннегатычнымі.

У  другой  палове  XIII ст.  узнікла  новая  дзяржава - Вялікае  Княства  Літоўскае.  У  гэты  час  у  беларускім  дойлідстве  з’яўляецца  новы  тып  манументальнага  збудавання - замак,  які  спалучаў  у  сабе  жылыя  і  абарончыя  функцыі,  а  таксама  задачы  грамадскага  прадстаўніцтва.  Заходнія  рубяжы  ВКЛ  аперазаў  цэлы  ланцуг  мураваных  замкаў  у  Крэве,  Лідзе,  Медніках,  Троках,  Навагрудку,  Гародне  і  Вільні. 

Па  планіровачна - кампазіцыйным  вырашенні  адзначаныя  замкі  падзеляюцца  на  два  тыпы.  Замкі  ў  Крэве  і  Лідзе,  пабудаваныя  ў  першай  палове  XIV ст.,  уяўляюць  тып  замка - кастэлі   з  рэгулярнай  формай  плана  і  тучнымі  землянымі  ўмацаваннямі.  Яны  ўзведзеныя  на  нізіннай  мясцовасці  на  насыпным  узвышшы  і  абкружаныя  ровам  з  вадою.  Магутныя  мураваныя  сцены  (вышынёй  каля  12 м,  таўшчынёй  2,75 м)  утваралі  ў  плане  неправільны  чатырохвугольнік,  блізкі  да  квадрата.  Баявую  моц  сценаў,  якія  завяршаліся  крытымі  навяснымі  галерэямі  і  байніцамі,  узмацнялі  дзве  квадратныя  ў  плане  вуглавыя  вежы,  размешчаныя  па  дыяганалі  замкавага  двара.  Вежы  ўяўлялі  з  сябе  лаканічныя  прызматычныя  аб’ёмы  без  вонкавых  гарызантальных  гляненняў,  накрытыя  чатырохсхільнымі  шатрамі.  Унутры  яны  мелі  некалькі  ярусаў,  перакрытых  крыжовымі  і  нярвюрнымі  скляпеннямі.  Дапаможныя  службы  размяшчаліся  ў  драўляных  пабудовах  унутры  двара  ў  адрозненне  ад  рыцарскіх   замкаў - канветхаўзаў,  якія  мелі  па  перыметры  масіўныя  мураваныя  будынкі  з  развітай  сеткай  памяшканняў. 

Другі  архітэктурны  тып  уяўляюць  нерэгулярныя  замкі  ў  Навагрудку  і  Гародні,  якія  працягвалі  развіваць  традыцыі  ўмацаваных  гарадзішчаў  і  дзядзінцаў  старажытных  гарадоў.  Яны  размяшчаліся  на  натуральных  узвышшах  вышінёй  30 - 40 м  і  мелі  ў  плане  паліганальную  форму,  адпаведную  рэльефу.  Да  канца  XIV ст.  аснову  іх  складалі  драўляныя  сцены - гародні  ў  спалучэнні  з  адной  магутнай  мураванай  вежай,  якія  былі  ўзведзеныя  яшчэ  ў  XIII ст.

Пасля  разгрому  Тэўтонскага  ордэна  ў  Грунвальдскай  бітве  (1410 г)  будаўніцтва  замкаў  агульнадзяржаўнага  прызначэння  скарацілася,  але  беларускае  дойлідства  ў  цэлым  працягвала  захоўваць  абарончы  характар.  На  мяжы  XV - XVI  стст.  пашыралася  будаўніцтва  прыватных  замкаў.  Вышэйшым  дасягненнем  нацыянальнага  ваенна - інжынернага  мастацтва  пачатку  XVI ст.  з’яўляецца  замак  у  Міры,  які  належаў  старажытнаму  праваслаўнаму  феадальнаму  роду  Іллінічаў.  Магутныя  сцены,  якія  ўтвараюць  амаль  квадратны  замкнёны  двор,  і  пяць  шматярусных  вежаў  былі  ўзведзены  у  1506 - 1510 гг.  Замак  абкружалі  штучныя  земляныя  ўмацаванні - вал  і  роў,  праз  які  перакінуты  развадны  мост.  Сцены  мелі  тры  ўзроўні  бою.  У  ніжняй  частцы  сценаў  прарэзаны  амбразуры  для  гарматаў.  На  вышыні  8 м  унутры  сценаў  ішла  галерэя  з  ружэйнымі  байніцамі.  Завяршала  сцены  баёвая  пляцоўка,  пакрытая  зубчатым  парапетам.  Вежы  маюць  аднолькавы  прынцып  кампазіцыйнай  будовы.  Асаблівай  магутнасцю  вылучалася  шасціярусная  вежа - брама.  Дэкаратыўнае  аздабленне  помніка  заснавана  на  спалучэнні  адкрытай  цаглянай  муроўкі  з  украпінамі  камянёў  і  атынкаваных  арачных  нішаў,  раструбай  амбразур,  арнаментальных  паясоў.  Разнастайны  прапарцыянальны  лад  і  дэкор  вежаў  надаюць  замку  непаўторны  мастацкі  вобраз.

Падобныя  кампазіцыю,  дэкор  і  фартыфікацыйныя  элементы  мелі  абарончыя  царквы    канца  XV - пачатку  XVI  стст.  у  Полацку,  Супраслі,  Сынковічах  і  Мураванцы.  Заснавальнікам  гэтага  тыпу  культавых  будынкаў  з’явіўся,  верагодна,  Сафійскі  сабор  ў  Полацку,  які  ў  1495 - 1501 гг.  быў  перабудованы  і  набыў  абарончыя  абрысы.  Самабытная  архітэктура  цэркваў - крэпасцей  склалася  на  аснове  знітавання  структуры  руска - візантыйскага  крыжова - купальнага  храма  і  традыцыйных  прыёмаў  мясцовага  дойлідства.  Найбольш  выдатнымі  помнікамі  цэрквей - крэпасцей  лічацца  цэрквы  ў  Сынковічах  і  Мураванцы.

Акрамя  чатырохвежавых  храмаў - крэпасцей  да  беларускай  готыкі  належаць  яшчэ  некалькі  старадаўніх  культавых  будынкаў,  якія  не  маюць  выяўленых  абарончых  прыстасаванняў.  Гэта  найбольш  раннія  на  беларускай  зямлі  мураваныя  касцёлы   XV - XVI стст.  у  вёсках  Ішкалдзь,  Уселюб,  Гнезна,  а  таксама   Барысаглебская  царква  ў  Навагрудку.  Ім  уласцівыя  гатычная  канструкція  і  мысцовы  характар  дэкору:  нярвюрныя  скляпенні,  контрфорсы,  стральчастыя  прыёмы,  тоўстыя  сцены,  аздобленыя  ўзорам  з  атынкаваных  арачных  нішаў  і  цёмнай  перапаленай  цеглы.

Менавіта  два  помнікі  беларускага  абарончага  дойлідства:  замак  у  Міры  і  царква - крэпасць  у  Сынковічах  уключаныя  ў  каталог  шэдэўраў  сусветнай  архітэктуры.

Літаратура:

 

1.  «Народная  асвета»  № 5, 6, 7  / 1994 г.

2.  «Роднае  слова»  № 8, 9 / 1993 г.


Еще из раздела Культура и искусство:


 Это интересно
 Реклама
 Поиск рефератов
 
 Афоризм
На заработанные от сдачи макулатуры деньги, пионеры покупали проституток и отпускали их на волю.
 Гороскоп
Гороскопы
 Счётчики
bigmir)net TOP 100